З 23 па 25 чэрвеня на базе Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшлі Алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па пляжным валейболе сярод юнакоў і дзяўчат. Удзельнічалі ў ім спартсмены 2005-2006 гадоў нараджэння і маладзейшыя.
За перамогу змагаліся і чатыры дуэты з Мядзельскага раёна: два — у дзяўчат, і столькі ж у юнакоў. У выніку ў камандным заліку і нашы дзяўчаты, і юнакі занялі трэція месцы ў вобласці.
А ў асабістым заліку найлепш з землякоў выступілі Канстанцін Канопка і Цімафей Крыловіч — яны занялі трэцяе месца.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"
На здымку: Канстанцін Канопка і Цімафей Крыловіч разам з трэнерам Юрыем Шукелам.