Мядзельчане сталі трэцімі на cпартакіядзе сярод работнікаў галіны фізічнай культуры, спорту і турызму вобласці

735

У Валожынскім раёне з 25 па 27 кастрычніка адбылася спартакіяда сярод работнікаў галіны фізічнай культуры, спорту і турызму вобласці. Усяго сабралася 31 каманда, сярод якіх — і нашага раёна. У яе складзе было 8 чалавек.

Па выніках усіх відаў землякі занялі трэцяе агульнакаманднае месца. Каманду ўзнагародзілі граматай галоўнага ўпраўлення па спорце і турызме аблвыканкама і сертыфікатам на суму 5 тысяч рублёў на набыццё спартыўнага інвентару.

Падрабязней пра гэта чытайце у адным з бліжэйшых нумараў «Нарачанскай зары»

Фота галоўнага упраўлення па спорце і турызме аблвыканкама з сайта mlyn.by