У РАМКАХ работы фізкультурна-спартыўнага клуба “Буравеснік” на базе Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшла раённая спартакіяда работнікаў сістэмы адукацыі і спорту, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі і 80-годдзю Мядзельскага раёна. Па выніках спаборніцтваў каманда ўстаноў адукацыі Нарачанскай зоны заняла І месца, Свірскай — ІІ, каманда ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме — ІІІ.
Каманды-пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, грашовымі прызамі раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц