У Нясвіжы на гэтым тыдні праходзіць фінал абласных спаборніцтваў «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Прымаюць у ім удзел юныя футбалісты 2010-2011 гадоў нараджэння з Мядзельскага, Пухавіцкага, Салігорскага, Барыўскага раёнаў і Жодзіна.
У першым матчы каманда нашага раёна разграміла юных гульцоў з Пухавіцкага 14:0. У другім — саступіла камандзе з Барысаўскага 6:9.
Завяршыцца турнір у пятніцу.
Фота забяспечана Рыгорам Хілам