Адзінаццаць хлопцаў і Марыя

159

Адзінаццаць хлопцаў і МарыяНА базе СШ №2 г. Мядзел пад кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму прайшоў чэмпіянат раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Прынялі ўдзел у спаборніцтве 12 каманд, у склад уваходзіў адзін чалавек. Кожнаму дазвалялася зрабіць тры пробныя выстралы і пяць — на залік. Як і належыць, працавала судзейская калегія, а непасрэдна за працэсам стральбы сачыў (а калі трэба падказваў асобным, як абыходзіцца з вінтоўкай) настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Ян Нікадзімавіч Таразевіч.

Чэмпіёнам раёна стаў былы выпускнік гэтай школы Яўген Яскавец, які прадстаўляў каманду раённага ваеннага камісарыята. Яго вынік — 43 ачкі. Што ж, дома, як кажуць, і сцены дапамагаюць! Старшыня Занарацкага сельвыканкама Уладзімір Зелянкевіч, Павел Багуцкі з МНС і адзіная жанчына — старшыня прафсаюзнага камітэта РВ УП “Мядзельская ЖКГ” Марыя Мялешка Адзінаццаць хлопцаў і Марыявыбілі па 37 ачкоў і занялі (згодна дадатковых паказчыкаў) адпаведна другое, трэцяе і чацвёртае месцы.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: пераможца і прызёры чэмпіянату раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі (злева направа) Павел Багуцкі, Яўген Яскавец і Уладзімір Зелянкевіч.

Фота Георгія Прысмакова.