Адкрытая спартакіяда ў г. п. Плешчаніцы

177

Адкрытая спартакіяда ў г. п. ПлешчаніцыНЯДАЎНА ў г. п. Плешчаніцы праходзіла адкрытая спартакіяда сярод спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву Мінскай вобласці па бегу на лыжаролерах і кросе. Удзельнічалі ў ёй і прадстаўнікі сінявокай Мядзельшчыны. Прычым выступілі нашы спартсмены даволі нядрэнна.
У першы дзень спаборніцтваў вызначыліся Уладзіслаў і Багдан Шарохі, якія па бегу на лыжаролерах на дыстанцыі 3 кіламетры занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
Другі дзень спаборніцтваў прысвячаўся кросу. У гэтым відзе мядзяльчане таксама паказалі добрыя вынікі. Так, дыстанцыю адлегласцю 2 кіламетры пераадолела трэцяй Валерыя Казлоўская. На дыстанцыі 5 кіламетраў трэцяе месца заняла Яна Пецольд. Не падвялі і красмены-хлопцы. У бегу на дыстанцыі 2 кіламетры вызначаліся зноў-такі абодва Шарохі: Уладзіслаў заняў другое месца, а Багдан — трэцяе.

Наш кар.