Адбыліся гульні трэцяга тура чэмпіянату раёна па міні-футболе

517

Пасля невялікага перапынку 29 лютага працягнуўся чэмпіянат раёна па міні-футболе. У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбыліся матчы трэцяга тура.

Каманда Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна мінімальна адолела «Юніён Нарач-2» (3:2).

Прадстаўнікі НДЦ «Зубраня» разабраліся з «Юніён Нарач-1» 7:0. Каманда ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ўстроіла галявую феерыю ў гульні са «Сваткамі» 12:2.

У яшчэ адным матчы «Спадарожнік» з лікам 7:4 перайграў каманду РАУС.

Вось як выглядае турнірная табліца:

Адбыліся гульні трэцяга тура чэмпіянату раёна па міні-футболе

Фота і табліца з групы https://vk.com/id371726726

Больш падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»