Завяршыўся раённы этап конкурсу метадычных распрацовак урокаў па беларускай літаратуры па творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы

213

Нядаўна завяршыўся раённы этап конкурсу метадычных распрацовак урокаў па беларускай літаратуры па творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы. Прынялі ў ім удзел 18 настаўнікаў з 15 устаноў адукацыі раёна.

— Распрацоўкі ўрокаў цудоўныя: бачна, што настаўнікі ўклалі ў іх душу, — расказвае метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі Лілія Рамуальдаўна Вярбіцкая. — Прыемна, што ўдзельнічалі ў конкурсе як вопытныя педагогі, так і маладыя.

А цяпер да вынікаў. Першае месца заваявала Ірына Іванаўна Святоха з Крывіцкай  школы-сада. Яна прадставіла метадычную распрацоўку ўрока «У чым маё прызначэнне?» (урок-роздум па апавяданні Я. Коласа «Хмарка»). Другое месца падзялілі настаўнікі  беларускай мовы і літаратуры Людміла Анатольеўна Кузьмінова з сярэдняй школы №2 Мядзела і Алена Пятроўна Місун з Княгінінскай сярэдняй школы. Трэцяе месца на рахунку Святланы Вацлаваўны Пісарчык са Свірскай сярэдняй школы і Антаніны Пятроўны Штура з Мядзельскай сярэдняй школа №1 імя У. Дубоўкі.

Па выніках раённага этапа тры лепшыя работы плануюць накіраваць на абласны конкурс.

В. Аляксандраў.