Захапленні Насці Каўзовіч

236

p1250004АНАСТАСІЯ Каўзовіч  — адна з лепшых вучаніц Крывіцкай САШ. Сваімі поспехамі дзяўчынка, зразумела, радуе  бацькоў і настаўнікаў, якія з ранняга дзя­цінства заўважылі яе талент да вучобы.

— Анастасія вельмі старанная, — кажа дырэктар установы адукацыі Людміла Яўгеньеўна Гапановіч. — І рознабакова развітая.

— Мне вельмі падабаюцца матэматыка, руская мова, гісторыя, фізкультура, — удакладняе шасцікласніца. — Асабліва — англійская мова. Прымаю ўдзел і ў прадметных конкурсах. А яшчэ люблю маляваць. Калі выпадае вольная хві­лін­ка, саджуся з пэндзлікам за стол і пачынаю выдумляць розныя карціны. У асноўным — на тэму прыроды.

Многія малюнкі Анастасіі знаходзяцца на выставах. І не толькі ў роднай школе. Дастаўляюць іх і ў раённы Дом дзіцячай творчасці. А яшчэ юная жыхарка Крывічоў наведвае танцавальны гурток, заняткі ў мясцовым Доме рамёстваў. Захапляецца бісерапляценнем, саломкай і вышыўкай. Здаецца, як на ўсё хапае часу?

— Калі ёсць жаданне, час заўсёды можна знайсці, — дзеліцца дзяўчынка.

Фота Таццяны НЕСЦЯРЭНКА.