За перамогай — перамога ў гімназістаў Мядзела

264

p3010296Гімназія №1 г. Мядзел упэўнена ўступіла ў 2011 год. Як вучні, так і педагогі ўстановы не перастаюць радаваць сваімі поспехамі. Па выніках 3-га этапа Рэспубліканскай алімпіяды гімназісты атрымалі 4 дыпломы. Дыпломам I ступені па беларускай мове ўзнагароджана Юлія Грышкевіч (настаўніца В. І. Грыбовіч). Дыпломам II ступені па фізіцы — Дзмітрый Балюк (настаўніца Р. І. Балюк). А вось Наталля Кайко парадавала дыпломам III ступені па рускай мове (настаўніца Л. А. Цяляк). Таксама дыпломам III ступені па нямецкай мове заахвочана Кара­ліна Станчык (настаўніца Л. М. Анішкевіч).

Ізноў у ліку лідараў Максім Вя­руцін. На рэспубліканскай кан­ферэнцыі вынаходніцкіх работ у Мінску атрымаў дыплом III ступені па хіміі (настаўніца Н. А. Клі­мовіч).

Не засталася ўбаку і каманда інтэлектуалаў «Маtrix». У рэгіёне (Вілейскі, Маладзечанскі, Валожынскі і Мядзельскі раёны) яна ўпэўнена лідзіруе па выніках трох тураў гульні «Што? Дзе? Калі?».

Дабіліся поспеху і педагогі ўстановы. Сёлета «Настаўнікам года Рэспублікі Беларусь» у раёне прызнана настаўніца гісторыі Аксана Валер’еўна Колтан. Вячаслаў Станіслававіч Саўчык стаў лепшым па прафесіі. Яго фотаздымак будзе занесены на раённую Дошку гонару.

Па выніках спаборніцтваў за званне лепшай установы адукацыі мінулага года лепшай пры­знана гімназія №1 г. Мядзел.

Так што, нам з вамі застаецца толькі парадавацца за поспехі гімназістаў, а таксама  настаўнікаў, якіх можна смела назваць прафесіяналамі.

Таццяна НЕСЦЯРЭНКА.

На здымку: прызёры Рэспубліканскіх алімпіяд.

Фота аўтара.