Як праходзіў конкурс «Я — вынаходнік»

241

resize-of-p2260212ПРАВЯДЗЕННЕ раённага конкурсу вынаходніцкіх работ  сярод устаноў адукацыі стала добрай традыцыяй. Трэці год запар вучні збіраюцца разам, каб прадэманстраваць свой інтэлектуальна-творчы патэнцыял шляхам доследаў і эксперыментаў. Вось і нядаўна на базе Мядзельскай САШ №1 адбыўся чарговы конкурс работ малодшых школьнікаў і дзяцей дашкольнага ўзросту «Я — вынаходнік». Адразу скажу, на гэты раз, як і ў мінулыя гады, юных даследчыкаў слухаць было вельмі цікава. Нагадаю, праводзіўся конкурс у рамках дзяржаўнай праграмы «Маладыя таленты Рэспублікі Беларусь».

Акрамя таго, што юныя даследчыкі расказвалі, як разводзіць кветкі, экано­міць электраэнергію альбо пра заканамернасці паводзін хатніх жывёл, яны здолелі пераканаць прысутных у тым, што такое захворванне, як дыябет, — гэта зусім не дыягназ, а проста іншы лад жыцця. І калі выконваць прадпісанні ўрача, уважліва адносіцца да свайго здароўя, яно зу­сім не страшнае. Яшчэ юныя эксперыментатары разважалі на тэму, як  жыць у гармоніі з прыродай, тлумачылі, у чым заключаецца сіла валасоў.resize-of-rotation-of-p2260222

Абарона падрыхтаваных загадзя работ на гэтыя і іншыя тэмы праводзілася ў два туры. Першы — па секцыях: тры — па прыродазнаўству; гуманітарная; секцыя матэматыкі, фізікі, тэхнікі, дзе больш гадзіны юныя таленты дэманстравалі перад членамі журы свае доследы. Другі — у актавай зале, з паказам слайд-шоу і каментарыямі.

На конкурс было прадстаўлена 26 работ малодшых школьнікаў з 16 устаноў адукацыі і 2 — выхаванцаў дзіцячага садка. Усяго  сабралася 35 удзельнікаў. Канечне, пазмагацца за перамогу ў другім туры журы вылучыла аўтараў васьмі самых, на іх погляд, цікавых і яркіх работ. Пры гэтым, улічвалася найбольшая колькасць балаў. Вось некаторыя з іх: Лада Юр­ке­віч з працай «Коні — нашы сябры назаўсёды!» (Нарацкая САШ №2, кі­раўнік Н. І. Пяшко), Карына Бабкевіч — «Ці складана жыць з дыябетам?» (Крывіцкі ВПК дзіцячы сад-САШ, кіраўнік
Л. У. Бабкевіч), Паліна Гапонік — «Ча­му кактус калючы?» (САШ №2 г. Мядзел, кіраў­нік Т. В. Грышкевіч)…

За самыя цікавыя і змястоўныя работы журы прысудзіла іх аўтарам прызавыя месцы. Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны Уладзімір Станкевіч за работу «Як стаць чараўніком» (Крывіцкі ВПК дзіцячы сад-САШ, кіраўнік Г. П. Скурко), Анатоль Мацюшонак і Надзея Нырцова — «Кошкі наяве і кошкі ў казках» (Мядзель­ская САШ №1 імя
У. Дубоўкі, кі­раў­нік А. В. Паршута). А Дар’ю Владыка і Аляк­сандра Кляўко за работу «Адзенне з якіх відаў тканіны карысна для нашага здароўя» (Свірская САШ, кіраўнік
Д. В. Шапель) адзначылі дыпломамі II ступені. Да­нііл Кумішча — «Пра чароўныя пераўт­варэнні ва­ды» — і Улад Ку­мішча — «Загад­кавыя крыста­лы» (Старлыг­скі ВПК дзіця­чы сад-САШ імя І. Э. Аніські, кі­раўнік В. Г. Ку­мішча) па праву сталі ўладальнікамі дыпломаў I-й, самай ганаровай, ступені. Ніх­то з удзельнікаў не за­стаўся па­крыў­джа­ным. Кожны атрымаў дыплом у сваёй намінацыі.

Хочацца адзначыць, што вучні ўстаноў адукацыі раёна з вялікім задавальненнем прымаюць удзел у названым конкурсе, які з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным, а таксама займаюць прызавыя месцы. Напрыклад, як вучні Стар­лыг­скага ВПК дзі­цячы сад-САШ імя І. Э. Анісь­кі. У мінулым годзе пад кіраўніцтвам Вікторыі Генадзьеўны Ку­мішча яны таксама выйш­лі ў пераможцы. Сёння педагог дзеліцца сакрэтамі поспеху.

— Каб дасягнуць пастаўленай мэты, патрэбна зацікаўленасць, — расказвае Вікторыя Генадзьеўна. — Тады і вынікі будуць. Канечне, праца над кожнай тэмай — вельмі карпатлівая. Разам з вучнямі мы старанна збіраем інфармацыю з розных кры­ніц. Гэта шматлікія часопісы, інтэрнэт, кнігі, усялякія навінкі. Плюс практыка. Так рыхтуемся не адзін месяц.

— Скажыце, калі ласка, ці разлічвалі на перамогу і ў гэты раз?

— Мы за ёй, уласна кажучы, і прыехалі, — адказала педагог.

Што ж, у дадзеным выпадку затрачаны час і сі­лы на дасягненне мэты апраўдваюць сябе спаўна. Гэта відавочна.

Засталося дадаць, што арганізатарам мерапрыемства выступіў раённы ад­дзел адукацыі. І пажадаць ад душы юным талентам Мядзельшчыны новых, бліскучых перамог!

Таццяна НЕСЦЯРЭНКА.

На здымках: Улад Ку­мішча расказвае членам журы пра вынікі свайго даследавання; Уладзімір Станкевіч з Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-САШ.

Фота аўтара.