Выратавальнікі праводзяць у школах урокі бяспекі

131

Зусім нядаўна калідоры ўстаноў адукацыі Мядзельшчыны напоўніліся звонкімі дзіцячымі галасамі. Тры месяцы бесклапотнага лета праімчаліся імкліва, пакінуўшы ў школьнікаў пасля сябе яркія, насычаныя ўспаміны. А хтосьці ўпершыню сеў за школьныя парты, каб набыць шмат новых ведаў. Зусім не лішнімі тут будуць і веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, таму выратавальнікі накіраваліся ва ўстановы адукацыі для правядзення “бяспечных урокаў”.

Падчас правядзення мерапрыемстваў у рамках акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” хлопчыкі і дзяўчынкі разам з ратавальнікамі ўспамінаюць асноўныя правілы паводзін у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, нумары тэлефонаў экстранных служб. Вельмі прыемна, што на пытанні работнікаў МНС дзеці адказваюць хутка і ўпэўнена, а гэта значыць, што веды, набытыя раней, не праляцелі мімалётам.

Каб замацаваць правілы бяспечных паводзін, работнікі МНС прапаноўваюць дзецям загадкі, конкурсы і віктарыны, у якіх усе прысутныя прымаюць актыўны ўдзел. У завяршэнні мерапрыемстваў дзеці атрымваюць з рук ратавальнікаў маляўнічыя буклеты і падарункі, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Ірына Карапецян.

Выратавальнікі праводзяць у школах урокі бяспекі Выратавальнікі праводзяць у школах урокі бяспекі