Вучні Нарацкай сярэдняй школы №2 стварылі анлайн-экскурсію пра Будслаўскі касцёл (відэа)

543

Вучні Нарацкай сярэдняй школы №2 далучыліся да акцыі «Адновім Будслаў разам!»

Так, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Юныя экскурсаводы» пад кіраўніцтвам педагога Ірыны Шнітоўскай стварылі анлайн-экскурсію пра Будслаўскі касцёл, тым самым уклаўшы духоўную цаглінку ў адбудову храма.