Вось і настала школьная пара!

185

Вось і настала школьная пара!ВА ўсіх установах адукацыі раёна ў мінулую суботу адбылася традыцыйная лінейка, прысвечаная новаму навучальнаму году і Дню ведаў. Людна было з раніцы і на пляцоўцы гарадской СШ №1 імя У. Дубоўкі. Гоман дзяцей, узрушаныя твары вучняў і педагогаў.

І вось гучаць фанфары. Юныя вядучыя Жэня Лушчык і Улада Коршун паведамляюць аб адкрыцці цырымоніі. Першакласнікі запрашаюцца на першую ў жыцці школьную ўрачыстасць, а таксама іх класныя кіраўнікі, выхавальнікі. Пачэснае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца выдатніцы вучобы Паліне Масейка і неаднаразоваму прызёру першынства Мінскай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ Яўгену Баўтрамовічу.

На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК М. А. Юркевіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі І. В. Глінская, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л. Р. Вярбіцкая, начальнік РАНС падпалкоўнік унутранай службы А. А. Каркоцкі, в. а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Кацярына Роліч.

Вось і настала школьная пара!У сваім выступленні дырэктар школы І. І. Ромель сказала:

— Упершыню сёлета прымералі ранцы і вучнёўскую форму 72 учарашнія дашкольнікі. – Вядома ж, хвалююцца таксама і бацькі: як складзецца ў іх дзяцей далейшы лёс?! На шляху да ведаў будуць няўдачы і перамогі, расчараванні і радасці, новыя сябры. З гэтых па¬дзей і складваецца наша з вамі жыццё. Хлопчыкі і дзяўчынкі будуць набірацца сілы, вучыцца пакрысе новаму. І, як кажуць, дарогу асіліць той, хто па ёй крочыць. Удачы і дабрыні ўсім!

Затым адбылося ўзнагароджанне вучняў, якія паказалі свае здольнасці ў вучобе, спорце, творчых, інтэлектуальных конкурсах, актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці школы. Граматы, у прыватнасці, атрымалі з рук дырэктара Анастасія Губская, Вераніка Місючэнка, Валерыя Гушча, уручылі пасведчанні прызёрам і пераможцам прадметных конкурсаў “Жураўлік” і “Зубраня-2013”.

Ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” была аб’яўлена падзяка Дар’і Пацкевіч — за ўдзел у конкурсе работ маладых журналістаў “Залатое пяро Белай Русі”. М. А. Юркевіч таксама павіншаваў усіх прысутных са святам і адзначыў, што многія школьнікі, як заўсёды, актыўна працавалі падчас летніх канікулаў у сельскай гаспадарцы. І ўручыў падзяку РК прафсаюза работнікаў АПК старшакласніку Антону Казакевічу, які прыняў удзел у сёлетнім жніве ў якасці памочніка камбайнера. Шчыраваў юнак на палетках акцыянернага таварыства “Будслаўскае”. А. А. Каркоцкі шчыра прызнаўся, што таксама крыху хвалюецца, бо мае непасрэдныя адносіны да гэтага свята: яго сын — будучы выпускнік. І пажадаў першакласнікам заставацца заўсёды такімі прыгожымі і вясёлымі, каб ішлі заўсёды ў школу з радасцю. І ўсім астатнім — добрай вучобы, а педагогам — цярпення і мужнасці. І, вядома ж, каб не было ніякіх надзвычайных здарэнняў! І ўручыў на памяць ад імя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях невялікія падарункі для самых маленькіх. А затым Кацярына Роліч уручыла самым актыўным вучням членскія білеты і значкі ГА «БРСМ», пажадала быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, заўсёды дасягаць пастаўленай мэты. Выступіла таксама са словамі наказу першакласнікам настаўніца Т. В. Грышкевіч.

І нарэшце надыходзіць самы ўрачысты момант. Даць галасісты званок, які паведае аб пачатку новагаВось і настала школьная пара! навучальнага года, даручаецца першакласнікам Ігару Глінскаму і Яне Якуненка. Яны няспешна, быццам запавольваючы гэта імгненне, праходзяць уздоўж школьнага строю. Урачыстая лінейка аб’яўляецца закрытай, і вучні разам з настаўнікамі накіроўваюцца ў адчыненыя дзверы адукацыйнай установы. І малодшых пры гэтым трымаюць за руку, як заўсёды, выпускнікі 11-ых класаў.

Вось і настала зноў клапатлівая і кожны раз непаўторная школьная пара! На развітанне папытаўся ў І. І. Ромель, якая толькі нядаўна заступіла на гэту пасаду, з якімі пачуццямі ўступае яна ў навучальны сезон. Усё ж такі, адказнасць вялікая…

— Да гэтага сем год адпрацавала ва ўстанове адукацыі, няхай і іншага накірунку. Так што, пэўны вопыт маю, — адказала Іна Іванаўна. — Вядома, хваляванне, як і ўсе, сёння адчуваю, і радасць адначасова. Школу падрыхтавалі, дзяцей прынялі. А цяпер — за працу!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках:  Падчас урачыстай лінейкі.

Фота Аляксандра Высоцкага.