У Занарацкай сярэдняй школе збіраюць матэрыялы пра вядомых землякоў

53

У Занарацкай сярэдняй школе завяршаецца падрыхтоўчы этап па рэалізацыі школьнага праекта “Алея славы”, задача якога пазнаёміць юных занарачанцаў з людзьмі, якія сваёй адданай працай ўнеслі значны ўклад у развіццё малой Радзімы.

Кожны клас разам з класным кіраўніком вызначылі імя земляка, аб якім ім хочацца расказаць іншым. Сабраны пачатковыя матэрыялы, фотаздымкі, звесткі аб іх дзейнасці. Вучням удалося сабраць цікавы матырыял аб людзях, якія змагаліся за нашу зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тых, хто славіў край сваёй працай.

Успомнілі і кіраўніка мясцовай гаспадаркі Антона Аляксеевіча Стому, і ветэранаў педагагічнай працы Канстанціна Андрэевіча Асаевіча (дырэктар школы), Валянціну Ігнацьеўна Тарасаву (педагог), Пятра Пятровіча Барысевіча (педагог, дырэктар школы, ветэран).

Вучні першага класа з класным кіраўніком А. М. Рослік  вынайшлі, што Зянон Кузьміч Ломаць (старшыня Камітэта дзяржкатролю Рэспублікі Беларусь 2006 – 2010 гады) акрамя дзяржаўнай службы займаўся таксама збіраннем сваёй калекцыі рэчаў хатняга абіходу. Сёння шматлікія экспанаты размешчаны ў вясковай хаце ў Ракаве.

Пяцікласнікі займаюцца даследваннем жыццёвага шляху ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Іванавіча Падшываленка, які доўгі час супрацоўнічаў з нашай школай. Мікалай Іванавіч быў заслужаным трэнерам Беларусі, суддзёй вышэйшай нацыянальнай катэгорыі па футболе.

У Занарацкай сярэдняй школе збіраюць матэрыялы пра вядомых землякоў У Занарацкай сярэдняй школе збіраюць матэрыялы пра вядомых землякоў У Занарацкай сярэдняй школе збіраюць матэрыялы пра вядомых землякоў

Валянціна Роліч, намеснік дырэктара