У Занарацкай школе прайшоў конкурс агляду строю і песні

122

У Занарацкай сярэдняй школе 23 лютага прайшоў конкурс агляду строю і песні, прысвечаны Дню Абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пётр Лашук распрацаваў палажэнне конкурсу, і на працягу месяца вялася падрыхтоўка. Дзеці адказна паставіліся да мерапрыемства, паведаміла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Валянціна Роліч.

У выніку пераможцамі сталі сямікласнікі. Лепшым камандзірам стала траццякласніца Ганна Дачанкова, самым дысцыплінаваным класам прызналі трэці.

У Занарацкай школе прайшоў конкурс агляду строю і песніУ Занарацкай школе прайшоў конкурс агляду строю і песніУ Занарацкай школе прайшоў конкурс агляду строю і песні

Фота забяспечана Занарацкай СШ