У рамках акцыі “Сябруем з законам” у к. п. Нарач прайшла дыялогавая пляцоўка

241

У РАМКАХ акцыі “Сябруем з законам” работнікі Нарацкай пасялковай бібліятэкі і Нарацкага Цэнтра культуры і вольнага часу правялі сумесна дыялогавую пляцоўку на тэму: “Моладзь. Закон. Парадак”.

Мэта мерапрыемства — прадухіленне супрацьпраўных дзеянняў з боку непаўналетніх.

На сустрэчу з вучнямі 9 класа Нарацкай СШ №2 завіталі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксей Малько і міліцыянер патрульна-паставой службы міліцыі Дзмітрый Лебедзь.

У рамках акцыі “Сябруем з законам” у к. п. Нарач прайшла дыялогавая пляцоўка

Супрацоўнікі міліцыі расказалі юнакам і дзяўчатам пра правіннасці, правапарушэнні і злачынствы, якія найчасцей учыняюць непаўналетнія, а таксама пра адказнасць, што прадугледжана за супрацьпраўныя дзеянні і з якога ўзросту.

Закраналася таксама тэма, якая датычыць выяўлення і прафілактыкі насілля, жорсткіх адносін з дзецьмі і падлеткамі, злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Звярталася ўвага на нашэнне флікераў у цёмны час сутак, на прадухіленне няшчасных выпадкаў і на некаторыя іншыя пытанні прававой тэматыкі.