Ва ўстановах адукацыі Мядзельскага раёна з 29 кастрычніка па 15 студзеня рэалізуюцца мерапрыемствы ў фармаце 3Д – “Дэкада добрых спраў”.
Дэкада міласэрнасці “Спяшаемся рабіць добрыя справы” у Нарацкай сярэдняй школе №1 скончылася дабрачыннай акцыяй бацькоў і вучняў другіх класаў, якія сабралі для дзетак з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця падарункі.
У першы зімовы дзень дырэктар школы і ініцыятыўныя бацькі наведалі цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі Мядзельскага раёна.
Добрыя справы можны рабіць штодня. Далучайцеся!