У Нарацкай сярэдняй школе №1 прайшлі чарговыя мерапрыемствы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна». У гэты раз тэма сустрэчы была прысвечана вынікам Вялікай Айчыннай вайны. У госці завітаў старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Міхаіл Чаркасаў.

Падчас размовы закранулі тэмы зверстваў фашысцкіх карнікаў на тэрыторыі Беларусі і нашага раёна. Асаблівую ўвагу ў дыялогу звярнулі на тое, каб наступныя пакаленні ніколі не забывалі ўрокаў вайны.

У Нарацкай СШ №1 у рамках праекта «ШАГ» гаварылі пра Вялікую Айчынную вайну