У курортным пасёлку Нарач працуе студатрад

116

У курортным пасёлку працуе студатрад «Патриот.by» Нарацкай сярэдняй школы №2.

— У нашым атрадзе 11 школьнікаў з 9-11 класаў, — расказаў кіраўнік студатрада, настаўнік Нарацкай СШ №2 Рыгор Асаевіч. — Працуем на добраўпарадкаванні тэрыторыі курортнага пасёлка: ачышчалі плітку, бардзюры ад травы, некалькі дзяўчат фарбавалі плот… Работа нескладаная, працуем з 9 да 13 гадзін.

Пра тое, што прывяло ў студатрад і як тут працуецца, расказала Аляксандра Бародзіч:

— Сама вырашыла далучыцца. Прапанавалі папрацаваць — чаму б і не падзарабіць. У нас тут добрая кампанія і харошы кіраўнік. Працаваць прыемна.

Працягне атрад работу па 5 жніўня.

У курортным пасёлку Нарач працуе студатрад У курортным пасёлку Нарач працуе студатрад