Так трымаць, гімназісты!

199

pc090044НЕ перастаюць радаваць сваімі поспехамі гімназісты! Па выніках трох этапаў абласной інтэрнэт-алімпіяды па хіміі, якая адбылася ў мінулым месяцы, вызначыліся вучні старэйшых класаў, за што і атрымалі адпаведныя ўзнагароды. У прыватнасці, васьмікласніцы Дар’я Кімстач і Надзея Гірвель удастоены дыпломаў другой і трэцяй ступеняў, Аляксандра Клімовіч з дзявятага класа — дыплома другой ступені. Такія ж узнагароды і ў дзесяцікласнікаў Яўгеніі Качарго і Анастасіі Гушча. А дапамагала ім рыхтавацца настаўніца хіміі  Наталля Ана­тольеўна Клімовіч.

Трэба сказаць, што на гэтым дзеці не спыняцца. Іх чакае трэці этап Рэспубліканскай алімпіяды, якая адбудзецца ў студзені наступнага года. Але ўдзел у ім прымуць не ўсе вучні з гэтай кагорты. Змагацца за званне лепшых будуць Дар’я Кімстач, Надзея Гірвель і дзевяцікласнік Аляксандр Міхайлаў.

Што ж, удачы вам, юныя хімікі!

Таццяна НЕСЦЯРЭНКА.

На здымку: Дар’я Кімстач, Надзея Гірвель і Аляксандр Міхайлаў з настаўніцай хіміі Н. А. Клімовіч.

Фота аўтара.