Студатрад Нарацкай сярэдняй школы №1 працуе на добраўпарадкаванні курортнага пасёлка

101

Больш за тыдзень працуе студэнцкі атрад Нарацкай сярэдняй школы №1 «#Піянеры». У яго складзе пяць чалавек.

— Байцы студатрада выконваюць розныя работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі курортнага пасёлка Нарач, робяць яго прыгажэйшым для жыхароў і гасцей азёрнага краю, — расказала дырэктар Нарацкай СШ №1 Алена Сівец. — Дзеці ў атрадзе падабраліся старанныя. Ім тут весела, ды і сумесная праца згуртоўвае школьнікаў.

Студатрад Нарацкай сярэдняй школы №1 працуе на добраўпарадкаванні курортнага пасёлка

Фота забяспечана Нарацкай СШ №1.