Прайшоў раённы этап алімпіяды па фінансавай дасведчанасці. Хто паедзе на абласны?

202

НА абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці Мядзельшчыну прадставяць Канстанцін Смірноў, Мікіта Бярняк (гімназія) і Аляксей Раманоўскі (Нарацкая СШ №2). Яны паказалі найлепшы вынік на раённым этапе, удзельнікамі якога былі 24 вучні з 12-ці ўстаноў адукацыі.

Паводле інфармацыі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

Фота забяспечана ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.