Прайшла традыцыйная нарада настаўнікаў. Яе тэма:”Прафесіяналізм і прадпрыемлівасць педагогаў — асноўны механізм  рэалізацыі інавацыйных напрамкаў развіцця адукацыі раёна»”

294

resize-of-rotation-of-4У мінулую сераду, 24 жніўня, у зале пасяджэнняў райвыканкама прайшла тра­дыцыйная нарада настаўнікаў. Яе тэма: » Прафесіяналізм і прадпрыемлівасць педагогаў — асноўны механізм  рэалізацыі інавацыйных напрамкаў развіцця адукацыі раёна». У чарговы раз напярэдадні новага навучальнага года сабраліся разам прадстаўнікі школ, дашкольных і пазашкольных дзіцячых устаноў, ветэраны педагагічнай працы, каб абмеркаваць вынікі работы, нявырашаныя праблемы, вызначыць стратэгічныя і задачы на бліжэйшы час. У рабоце жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі прынялі ўдзел: старшыні раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўка, Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Л. У. Шахлевіч, Мінскай абласной і раённай арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі М. М. Башко і І. В. Глінская, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А. Г. Жучэнка.
Напачатку вядучыя — настаўнікі Мядзельскай САШ №1 імя У. М. Дубоўкі А. В. Паршута і Нарацкай САШ №2 В. Ф. Ра­дзевіч — шчыра прывіталі прысутных з пачаткам новага навучальнага года і пазнаёмілі іх з гасцямі, запрошанымі на свята. Прыемна было бачыць сярод іх ветэранаў педагагічнай працы — былых загадчыка раённага аддзела адукацыі І. І. Якімца, старшыню райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Г. І. Варабей, дырэктараў Крывіцкай і Сваткаўскай сярэдніх школ Э. К. Ду­баневіч і З. І. Лубешка, настаўнікаў Свірскай  і Нарацкай №1 сярэдніх школ Т. І. Балаш (заслужанага настаўніка БССР) і Г. І. Кішко. Усе яны ў свой час унеслі значны ўклад у развіццё сферы адукацыі раёна.resize-of-re-exposure-of-dsc07234
Канферэнцыя аб’яўляецца адкрытай. Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспуб­лікі Беларусь. Затым пачынаецца адзін з самых урачыстых момантаў — ушанаванне маладых спецыялістаў. Чатырнаццаць выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў сёлета папаўняюць дружную сям’ю педагогаў азёрнага краю. У тым ліку А. У. Быцко, А. А. Валасевіч, В. С. Голуб, А. В. Грынкевіч, К. В. Кодзь, В. Ф. Кавалёў, А.  М. Ма­рэ­цкая, Я. А. Сёмка, Т. А. Харэвіч, В. М. Шавель, Н.  М. Чэпукова, Э. В. Бадалян… Прывітаць сваіх маладых калег вядучыя запрашаюць педагогаў, якія летась самі выступалі ў гэтай ролі. Парады, дадзеныя імі ў жартаўлівай форме, безумоўна, дапамогуць пачынаючым самастойную працу настаўнікам праявіць сябе, паказаць на што вартыя. Са словам у адказ выступіла выпускніца Беларускага дзяр­жаўнага педагагічнага ўні­версітэта імя М. Танка, а зараз настаўніца фі­зікі і матэматыкі ДУА «Кры­віцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-САШ» А. А. Валасе­віч. Малады спецыяліст выказала ўдзячнасць бацькам — за падтрымку і парады, настаўнікам — за бясцэнныя веды, мудрасць і добры прыклад ва ўсім. Прагучала з вуснаў Алены Аляксандраўны і абяцанне — прысвяціць сябе выхаванню дастойных грамадзян Беларусі, з гонарам насіць высокае і ганаровае званне настаўніка.
Да мікрафона запрашаецца старшыня раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўка.
— Педаго­гі заўсёды ак­тыўна працавалі над вы­рашэннем пастаўленых грамадствам задач, — гаворыць Алег Алегавіч. — Галоўная з іх сёння — падрыхтоўка дастойных грамадзян незалежнай Беларусі. Нашы школьнікі дабіваюцца адпаведных вынікаў у інтэлектуальнай, навукова-даследчай дзейнасці, спорце… За ўсім гэтым — паўсядзённая, са­­­ма­ах­вяр­ная праца настаўнікаў, іх уменне спалучаць наватарства і гадамі накопленыя лепшыя традыцыі. Школа не толькі дае веды, займаецца выхаваннем сваіх вучняў. Незаменная яе роля ў барацьбе за лёс дзяцей з неблаганадзейных сем’яў, за зніжэнне падлеткавай злачыннасці…
Прамоўца павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём ведаў, пажадаў здароўя, дабрабыту, поспехаў і творчых знаходак. А маладым спецыялістам — самаадданасці і аптымізму, уласцівых педагогам усіх пакаленняў, і не расчаравацца ў выбары сваёй прафесіі.resize-of-dsc07195
Слова для даклада прадастаўляецца начальніку раённага аддзела адукацыі І. В. Рагоўскай.
— Кіраванне якасцю адукацыі ў раёне ажыццяўляецца праз рэалізацыю мэтавых праграм развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, праграм выхаваўчай накіраванасці на аснове ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу, з улікам аналізу і самааналізу вынікаў дзейнасці, — адзначае Ірына Валянцінаўна. —  Сумеснымі намаганнямі аддзела і ўстаноў адукацыі ў мінулым навучальным годзе  ўдалося змадэліраваць дыферэнцыраваны адукацыйны кампанент, аснову якога складаюць факультатыўныя заняткі, якімі ахоплена да 91% школьнікаў. З мэтай павышэння якасці ўдзелу вучняў у алімпіядным руху, навукова-даследчай дзейнасці, інтэлектуальных конкурсах ажыццяўляецца павышэнне кваліфікацыі педагогаў на мэтавай і платнай аснове. Адпаведныя вынікі мае работа з адоранымі і таленавітымі школьнікамі. З трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах каманда раёна ўдастоена 9 дыпломаў: 1 — першай, 3 — другой і 5 — трэцяй ступеняў. Пераможцай заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры стала навучэнка гімназіі №1 г. Мя­дзел Юлія Грышкевіч. Даследчая дзейнасць па хіміі навучэнца гімназіі №1 г. Мядзел Максіма Вяруціна адзначана на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі дыпломам трэцяй ступені, а па экалогіі вучня Нарацкай САШ №2 Філіпа Путра — дыпломам другой ступені на абласным і трэцяй — на рэспубліканскім конкурсе навуковых эколага-біялагічных работ. Каманда «Матрыкс» гімназіі №1 г. Мядзел па выніках рэгулярнага чэмпіянату Мінскай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў заняла трэцяе месца. Лаўрэатам Міжнароднага конкурсу, прысвечанага Дню бежанца «Мы роўныя — мы розныя», стаў вучань Будслаўскай САШ імя П. Мядзёлкі Арцём Федарук.
Паспяховая падрыхтоўка шко­ль­нікаў — выніковасць працы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры В. І. Грыбовіч, рускай мовы і літаратуры Л. А. Цяляк, замежнай мовы Л. М. Анішкевіч, фізікі Р. І. Балюк, хіміі Н. А. Клі­­­­­­мовіч з гімназіі №1 г. Мядзел, біялогіі А. М. Раманьковай, гісторыі В. Ф. Радзевіча, геагра­фіі
Т. У. Пракоп з Нарацкай САШ №2, біялогіі САШ №2 г. Мядзел С. Л. Варановіч, працоўнага навучання Мядзельскай САШ імя У. М. Дубоўкі А. М. Бажэлка, замежнай мовы Нарацкай САШ №1 І. І. Працко, беларускай мо­вы і літаратуры Будслаўскай САШ імя П. Мядзёлкі Я. В. Дземідовіч.resize-of-52
Дакладчыца спынілася на асноўных накірунках развіцця дашкольнай адукацыі ў сучасных умовах, на ролі кадравага патэнцыялу і ўдзеле педагогаў  у конкурсах прафесійнага майстэрства, дзе таксама ёсць пэўныя поспехі. Упершыню ў гісторыі адукацыі азёрнага краю мя­дзяльчанка А. В. Колтан стала лаўрэатам абласнога этапу конкурсу «Настаўнік года Рэспу­блікі Беларусь-2011» , уладальніцай спецыяльнага прыза «Хрустальны бусел» за лепшы ўрок у незнаёмым класе і будзе прадстаўляць Міншчыну на рэспубліцы. Разам са сваімі вучнямі актыўна ўдзе­ль­нічаюць у міжнародных адукацыйных праектах настаўнікі замежнай мовы Нарацкай САШ №2 В. С. Шпакоўская і гімназіі №1 г. Мядзел
Л. М. Анішкевіч, гісторыі Сваткаўскай САШ імя М. Танка В. П. Ільюковіч і Старагабскага ВПК дзіцячы сад-САШ У. С. Серадзінскі.
Толькі наперад — да новых вышынь!
Асобна вялася размова наконт работы па фарміраванні ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, грамадзянска-патрыятычных яка­с­цей, у тым ліку праз дзейнасць грамадскіх фарміраванняў, праз стварэнне неабходных умоў для сацыялізацыі вучняў, удзел педкалектываў у рэалізацыі праграмы «Комплексная інфарматызацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады». Закраналіся і многія іншыя пытанні, якія датычаць гэтай сферы. Прагучалі назвы ўстаноў адукацыі і прозвішчы кіраўнікоў, якія праяўляюць лідарскія яка­сці, выдатныя арганізатарскія здольнасці. Сярод іх Г. В. Крыштафовіча (Нарацкая САШ №2), Л. А. Бурай (Да­школьны цэнтр ра­звіцця дзіцяці к. п. Нарач), В. П. Клімовіча (гімназія №1 г. Мядзел), Т. В. Ур­бановіч (Ка­ма­роў­ская САШ), Н. М. Гірынай (Мя­дзе­льскі між­школь­ны ВВК». Дзе­ла­ві­тасць, зна­­­ход­лі­васць, іні­цы­я­тыў­насць ула­сцівы таксама Т. В. Таразевіч (Нарацкая САШ №1),  Л. М. Арэхавай (Сы­рме­ж­скі ВПК дзі­цячы сад-САШ»), З. Э. Вайцяховіч (Слабодская САШ імя А. Гу­рыновіча), А. С. Ма­р­чан­ка (Свірская САШ), Г. М. Мі­сун (Княгінінская САШ), М. В. Грыгаровіч (дзіцячы сад №8 г. п. Свір), Н. М. Лукашэвіч (яслі-сад №3 г. Мядзел).
Цудоўным дапаўненнем да даклада сталі выступленні педагогаў, якія вызначыліся ў год прадпрыемніцтва. resize-of-11Першай слова мела дырэктар Нарацкай САШ №1 Т. В. Таразевіч, якая спынілася на працоўных здабытках свайго калектыву ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. Настаўнік гімназіі №1 г. Мя­дзел Н. А. Клімовіч расказала пра сістэму работы з адоранымі вучнямі. А педагог пачатковых класаў Нарацкай САШ №2  А. А. Бурко — пра вы­карыстанне на ўроках і пазакласных мерапрыемствах сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Даволі цікавым, эмацыянальным было выступленне і вучня гэтай жа навучальнай установы Канстанціна Каратышэўскага — агульнапрызнанага лідара, мастака, актыўнага ўдзель­ніка мала­дзёжных форумаў. А паведаміў ён пра ўмовы, якія садзейнічаюць у іх школе самарэалізацыі вучняў.
resize-of-dsc07205У сваім прывітальным слове высокую ацэнку дзейнасці ўстаноў адукацыі Мядзельшчыны даў старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі М. М. Башко. Адно са складаемых поспеху педагогаў азёрнага краю, па яго меркаванні, — адладжаная сістэма сацыяльнага партнёрства, якая дапаможа, безумоўна, і ў вырашэнні новых задач, узнікаючых у сувязі з уступленнем у сілу з 1 верасня бягучага года кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі». Мікалай Мікалаевіч уручыў таксама настаўніцкаму корпусу Мя­дзель­шчыны ўзнагароды. Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі дырэктар Нарацкай САШ №2 Г. В. Крыштафовіч, настаўніца хіміі гімназіі №1 г. Мядзел Н. А. Клімовіч і за­гадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзі­цяці Л. А. Бурая. Да­рэчы, Людміла Арка­дзьеўна атрымала таксама грамату абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза ра­ботнікаў адукацыі і навукі. Акрамя яе, такой узнагароды былі ўдастоены яшчэ 9 педагогаў. Гэта ў асноўным старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый.resize-of-dsc07149
Наступны прамоўца — галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама А. Г. Жучэнка. Алена Генадзьеўна, у прыватнасці, спынілася на задачах, якія стаяць перад настаўнікамі рэспублікі, у тым ліку і Мядзельшчыны, на сучасным этапе. Шаноўная госця пажадала прысутным здароўя, шчасця, дабрабыту, а самае галоўнае, каб іх душы і сэрцы ніколі не адчувалі стомленасці, заставаліся актыўнымі, апантанымі. Яна ж уручыла дырэктару Яцкавіцкай базавай агульнаадукацыйнай школы
В. А. Ананіч Ганаровую грамату ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама. Атрымала Валянціна Аляксееўна за шматгадовую плённую працу на пасадзе дырэктара названай установы і грамату Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Акрамя таго, многія настаўнікі азёрнага краю былі заахвочаны граматамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, асобныя атрымалі падзякі начальніка названага ўпраўлення. У сваю чаргу, А. А. Бароўка ўру­чыў шэрагу настаўнікаў граматы раённага вы­ка­наў­чага камітэта і падзякі старшыні райвыканкама. Граматы, у прыватнасці, атрымалі: дырэктар САШ №2 г. Мядзел С. М. Карабейнік, намеснік дырэктара Пузыроўскага ВПК дзіцячы сад-САШ З. А. Юркевіч, настаўнікі Сваткаўскай САШ В. П. Ільюковіч, Старагабскага ВПК дзіцячы сад-САШ У. С. Серадзінскі, Мя­дзельскай САШ №1 імя У. М. Дубоўкі А. М. Бажэлка і А. В. Паршута, Сырмежскага ВПК дзі­цячы сад-САШ А. А. Пляшак, намеснік дырэктара Камароўскай САШ Г. І. Клюкоўская. Пяці ча­лавекам былі ўручаны падзякі старшыні райвыканкама.resize-of-21
Напрыканцы нарады яе ўдзе­льнікі прынялі праект рэзалюцыі, накіраваны на паспяховае вырашэнне задач, якія стаяць перад педагагічнай грамадскасцю на перспектыву і бліжэйшы час. Закончылася ўрачыстасць святочным канцэртам, падрыхтаваным юнымі талентамі, якія адпачываюць у НДЦ «Зубраня».

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Фота Таццяны Несцярэнка.