Працаваць з дзецьмі для Святланы Шырко — сапраўднае шчасце!

623

ГЕРАІНЯ гэтай публікацыі мае самыя непасрэдныя адносіны да Дня настаўніка. Працавала ў школе. Сёмы год узначальвае дзіцячы сад у аграгарадку Княгінін. Клапоціцца, каб выхаванцы ахвотна наведвалі ўстанову дашкольнай адукацыі і адчувалі сябе там камфортна.

Святлана Шырко нарадзілася і вырасла ў Смалявічах. Пасля школы паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Горкага на дэфекталагічны факультэт. Пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы атрымала спецыяльнасць «алігафрэнапедагог-лагапед». Па накіраванні вярнулася на радзіму.

— А як апынуліся ў нашым азёрным краі? — цікаўлюся.

— Мужа запрасілі на птушкафабрыку «Зара камунізму» ў Выгалавічы, на пасаду галоўнага інжынера. Так у 1996 годзе прыехалі на Мядзельшчыну і засталіся тут.

Святлана Вячаславаўна ўладкавалася ў мясцовую базавую школу сацыяльным педагогам. А з 2002-га па 2013-ты год працавала там дырэктарам. Установа, якую ўзначальвала, была на нядрэнным рахунку ў раёне. І настаўнікі, якія працавалі пад кіраўніцтвам Святланы Шырко, стараліся даць вучням грунтоўныя веды, выхаваць іх годнымі людзьмі. Але колькасць дзяцей паступова змяншалася, што і стала прычынай закрыцця ўстановы адукацыі. Мясцовыя школьнікі перайшлі вучыцца ў Княгінін. А Святлане Вячаславаўне прапанавалі ўзначаліць у аграгарадку дзіцячы сад, дзе яна і сёння працуе.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 3.10