«Пра цябе, настаўнік…»

482

«Пра цябе, настаўнік...»ШТОГОД у першую нядзелю кастрычніка ўшаноўваць настаў­нікаў. Не выключэнне і бягучы год. Свята «Няхай гавораць пра цябе, настаўнік» праводзілася ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Адна за адной прыбывалі ў вызначаны час дэлегацыі педагогаў навучальных устаноў Мядзельшчыны. Ва ўсіх прыўзняты настрой.

Ля ўваходу ў школу настаўнікаў сустракалі дзеці, яны цёпла віталі іх і запрашалі прайсці ў глядзельную залу. Але далёка не ўсе спяшаліся хутчэй заняць месца ў мяккім крэсле. Многія даўно не бачыліся, таму ім было што прыгадаць, пра што пагаварыць, пацікавіцца адзін у аднаго здароўем, штодзённымі справамі.

Настаўнік — гэта вельмі адказная прафесія. Кажуць, што сапраўдны настаўнік — гэта чалавек ад Бога, а ўсе іншыя прафесіі — ад настаўніка. У кожнага з нас у жыцці быў свой настаўнік, дзякуючы ведам, вопыту і мудрасці якога мы спазналі свет, навучыліся ствараць і будаваць будучыню. Толькі чалавек з асаблівым талентам зможа данесці да іншага свае веды і навыкі, толькі яму хопіць мужнасці і цярпення ўзяць на сябе адказнасць за выхаванне новага пакалення. Таму прафесійнае свята педагогаў заўсёды праходзіць цікава, узнёсла і адкрыта. Менавіта настаўнікам адрасуюцца словы шчырай падзякі за талент, мудрасць, сардэчнасць, разуменне, імкненне аддаць вучням цеплыню сваёй душы, часцінку свайго сэрца…

Сёлета ўрачыстасць праводзілася не традыцыйным спосабам (даклад, выступленні, ушанаванне лепшых), а ў фармаце вядомай тэлеперадачы «Пусть говорят», якую вядзе Андрэй Малахаў. На сцэне мяккія канапы, крэслы…

Спачатку вядучы ўрачыстасці Юрый Станько, былы настаўнік Занарацкай сярэдняй школы, здзей­сніў невялікі экскурс у мінулае, прыгадаў, калі ўпершыню ўзнікла гэта свята. Затым для размовы пра настаўнікаў ён запрасіў на сцэну старшыню раённага Савета дэпутатаў Алега Алегавіча Бароўку. А тым часам на экране дэманстраваўся фільм, у якім на пытанне «Настаўнік для мяне — гэта…» адказвалі работнікі і служачыя розных арганізацый, устаноў Мядзельшчыны. Прыемна было чуць, якія цёплыя, шчырыя, удзячныя словы адрасавалі апытваемыя сваім педагогам.

— А што для вас азначае слова «настаўнік»? — пацікавіўся вядучы ў А. А. Бароўкі.

— Для мяне гэта, перш за ўсё, чалавек, які ў жыцці свайго вучня, кожнага з нас пакідае яркі і незабыўны след. Я прыгадваю сваіх настаўнікаў. Гэта былі самаадданыя сваёй прафесіі, мудрыя людзі. Яны не лічыліся з уласным часам, поўнасцю аддавалі сябе дзецям. Карысталіся аўтарытэтам і павагай вяскоўцаў, — крыху падумаўшы, адказаў А. А. Бароўка.

Алег Алегавіч шчыра павіншаваў педагогаў Мядзельшчыны з прафесійным святам, пажадаў ім моцнага здароўя, цярпення і вытрымкі, шчасця і дабрабыту, удзячных вучняў і ўсяго самага найлеп­шага. Затым старшыня райсавета ўручыў узнагароды лепшым педагогам раёна. Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны настаўніца замежнай мовы Старагабскай школы Алена Дзмітрыеўна Босая, загадчыца дзіцячага садка аграгарадка Занарач Зоя Уладзіміраўна Дрозд, настаўніца матэматыкі і інфарматыкі, педагог-арганізатар Камароўскай шко­лы Алена Іванаўна Дунец, выкладчык інфарматыкі гімназіі-ін­тэрната г. Мядзел Вячаслаў Станіслававіч Саўчык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г. Мядзел Ірына Васільеўна Качарго. Падзякі старшыні райвыканкама ўручаны выхавальніцы дзіцячага садка аграгарадка Сваткі Люсі Пятроўне Бабровіч, а таксама ветэранам педагагічнай працы Канстанціну Андрэевічу Асаевічу, Лідзіі Мікалаеўне Зубкевіч, Галіне Пятроўне Рызгун­скай, Людміле Ігнацьеўне Таразевіч. Акрамя таго, музычны падарунак узнагароджаныя атрымалі і ад народнага калектыву «Натхненне» Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў.

Для працягу размовы аб прафе­сіі настаўніка на сцэну запрашаюцца начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ірына Валянцінаўна Рагоўская і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Васільеўна Глінская.

— Прафесія настаўніка шмат­гранная. Кожны з вас нясе вялікую адказнасць і ношу вялікага даверу перад грамадствам, бо працуе з дзецьмі. Педагогі Мядзельшчыны з упэўненасцю крочаць у нагу з часам, з аптымізмам глядзяць у будучыню, — падкрэсліла І. В. Рагоўская.

Затым яна ўручыла ўзнагароды педагогам раёна. За высокую выніковасць работы, прафесіяналізм, дасягнутыя поспехі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу Ганаровай граматай упраўлення адукацыі аблвыканкама адзначаны настаўнік гісторыі Сваткаўскай сярэдняй школы Валерый Пятровіч Ільюковіч, настаўніца пачатковых класаў Мя­дзельскай СШ №1 Галіна Алёйзаўна Сёмка. Ганаровыя граматы ад­дзела адукацыі райвыканкама ўручаны выхавальніцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна Вользе Максімаўне Бруцкай, настаўніцы пачатковых класаў Нарацкай №2 сярэдняй школы Алене Аляксандраўне Бурко, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Занарацкай сярэдняй школы Наталлі Генадзьеўне Жыхар, настаўніку працоўнага навучання Крывіцкай сярэдняй школы Станіславу Казіміравічу Ермаковічу, прыёмнай маці раённага аддзела адукацыі Лі­ліі Іванаўне Лушчык, настаўніцы працоўнага навучання СШ №2 г. Мя­дзел Алене Уладзіміраўне Ардынец, настаўніцы матэматыкі гімназіі-ін­тэрната г. Мядзел Алене Віктараўне Самуленкавай, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Старлыг­скай сярэдняй школы Алене Казі­мі­раўне Сурвіла. Дыпломам дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» ўз­на­гаро­джа­ны калектыў педагогаў дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» з к. п. Нарач.

І. В. Глінская таксама ўручыла ўзнагароды. Дыплом цэнтральнага камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі атрымала пярвічная прафсаюзная арганізацыя дзіцячага садка №2 г. Мя­дзел, якая заняла першае месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе рэалізаваных калектыўных дагавораў устаноў адукацыі, прысвечаных 90-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў намінацыі «Калектыўны дагавор установы дашкольнай адукацыі». Падзякамі цэнтральнага камітэта Беларускага пра­фе­сія­нальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі адзначаны загадчыца дзіцячага садка №2 г. Мядзел Людміла Лешэкаўна Купрэвіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гэтай установы Таццяна Валянцінаўна Хіхіч. Прафсаюзнай арганізацыі выдадзены сертыфікат на суму 5 мільёнаў рублёў.

Ірына Васільеўна з гонарам адзначыла, што многія педагогі аказвалі актыўную дапамогу«Пра цябе, настаўнік...» сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна ва ўборцы ўраджаю і ўнеслі дастойны ўклад у важкі каравай Мядзельшчыны. Сярод іх майстар вытворчага навучання між­школьнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі Юрый Баляслававіч Белы, які летам працаваў памочнікам камбайнера ў ААТ «Сваткі». Разам з камбайнерам Уладзімірам Мікалаевічам Швайкоўскім першымі ў раёне намалацілі 1000 тон збожжа. За гэта Прэзідыум абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі адзначыў Юрыя Баляслававіча граматай. Такую ж узнагароду атрымалі за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2012 года  настаўнік фізічнай культуры і тэхнічнай працы Выгалавіцкай базавай школы Рыгор Вітальевіч Шчарбіна, за развіццё сацыяльнага партнёрства прафсаюзнай арганізацыі па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза дырэктары Нарацкай сярэдняй школы №1 Тэрэза Вячаславаўна Таразевіч і СШ №2 г. Мядзел Людміла Станіславаўна Семяновіч, за актыўную работу па арганізацыі фіз­культурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай работы сярод працаўнікоў галіны, фарміраванне здаровага ладу жыцця і выніковае правядзенне летняга аздараўлення дзяцей і падлеткаў настаўнік фізічнай культуры Свір­скай сярэдняй школы Юрый Раманавіч Шукела. Кожнаму, каго выклікалі на сцэну для атрымання ўзнагарод, прысутныя дарылі яшчэ свае шчырыя і працяглыя апладысменты.

Затым слова ме­ла дырэктар музея Народнай славы С. А. Чарняўская. Святлана Анатольеўна расказала пра ўзаемадзеянне музея са школай, шчыра павіншавала прысутных з прафесійным святам і ў якасці падарунка выканала песню «Ландышы».

«Пра цябе, настаўнік...»На сцэну запрашаюцца пе­да­гогі-ветэраны Г. П. Рызгунская з Нарачы і Я. В. Дземідовіч з Будслава. Галіна Пятроўна прыгадала, як 40 гадоў таму педагогі Мя­дзельшчыны прынялі яе ў сваю дружную сям’ю. Усім настаўнікам-ветэранам яна пажадала моцнага здароўя, дабра, бадзёрасці на доўгія гады. Тым, хто знаходзіцца на піку педагагічнай працы — плёну, цярпення і натхнення. А моладзі — няхай лёгка і цікава працуецца, хай багацей жывецца, а прафесія настаўніка стане самай любімай і жаданай. А вось Яніна Вацлаваўна падаравала прысутным свае вершы.

Для прадаўжэння размовы вя­-
дучы запрашае на сцэну загадчыцу дашкольнага цэнтра развіцця дзі­цяці з к. п. Нарач Людмі­лу Ар­кадзьеўну Бурую, дырэктараў На­рацкай №2, Камароўскай і Мя­дзельскай №1 сярэдніх школ Ге­на­дзія Віктаравіча Крыштафові­ча, Таццяну Вікенцьеўну Урбановіч, Сяргея Юр’евіча Сакалова. Яны коратка расказалі пра пос­пехі і дасягненні ўзначальваемых калектываў, пра планы і задумы на будучае.«Пра цябе, настаўнік...»

Ад кожнага выступаючага ў адрас настаўніцтва Мядзельшчыны гучалі шчырыя віншаванні, словы падзякі за нялёгкую працу, пажаданні самага найлепшага ў жыцці. Дзве гадзіны праляцелі бы адно імгненне. Урачыстасць закончылася выступленнем творчых дзіцячых калектываў НДЦ «Зубраня». Гэта свята надоўга застанецца ў памяці тых, хто прыняў у ім удзел.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымках: 1. І. В. Рагоўская ўручае ўзнагароду настаўніцы пачатковых класаў Нарацкай №2 СШ А. А. Бурко; 2. Педагогі-ветэраны Я. В. Дземідовіч і Г. П. Рызгун­ская; 3. З рук І. В. Глінскай грамату атрымлівае Ю. Б. Белы; 4. Ёсць што прыгадаць ветэранам педагагічнай дзейнасці П. М. Дурэйку, М. С. Маскевічу і К. А. Асаевічу.

Фота Таццяны Несцярэнкі.