Поспех — гэта творчасць, талент, ініцыятыва

175

Поспех — гэта творчасць, талент, ініцыятываУ МІНУЛЫ аўторак прайшла традыцыйная жнівеньская нарада настаўнікаў. Яе тэма: “Сучасныя падыходы ў забеспячэнні якасці адукацыі ў раёне”. У чарговы раз педагогі азёрнага краю сабраліся разам напярэдадні новага навучальнага года, каб вызначыць задачы і перспектыўныя напрамкі дзейнасці на бліжэйшы час. Напачатку на базе ўстаноў адукацыі горада была арганізавана работа тэматычных пляцовак, удзельнікі якіх змаглі выказаць свае меркаванні наконт павышэння якасці адукацыйна-выхаваўчага працэсу, падзяліцца творчымі планамі і здабыткамі. Затым у зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося пленарнае пасяджэнне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня райвыканкама І. І. Шацько, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўка, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела абласнога інстытута развіцця адукацыі А. В. Філіповіч, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Т. У. Хацяновіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі І. В. Глінская.

Поспех — гэта творчасць, талент, ініцыятываПасля ўрачыстага адкрыцця канферэнцыі на сцэну выйшлі навучэнцы Нарацкай сярэдняй школы №2, каб прывітаць маладых спецыялістаў. Дарэчы, кадравы патэнцыял сістэмы адукацыі папоўнілі сёлета 8 неабыякавых асоб. Будзем спадзявацца, што кожная з іх з часам праявіць сябе, стане дастойным прадаўжальнікам лепшых традыцый старэйшых пакаленняў. Маладыя спецыялісты назвалі ўстановы, якія закончылі, і першае самастойнае месца працы, выказалі свае меркаванні і пажаданні. Ад імя педагагічнай грамадскасці раёна да іх са словамі віншавання звярнулася дырэктар Старагабскага ВПК дзіцячы сад-СШ Т. М. Уласавец. Затым быў прадэманстраваны відэафільм пра ўстановы адукацыі раёна, якія прызнаны лепшымі па выніках спаборніцтва. Выдатным дапаўненнем да ўбачанага на экране стаў даклад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. Г. Ефімавай.

— У сучасным разуменні якасць адукацыі — гэта не толькі адпаведнасць ведаў навучэнцаў дзяржаўным стандартам, — зазначыла Таццяна Генадзьеўна, — але і паспяховае функцыянаванне самой вучэбнай установы, а таксама дзейнасць кожнага педагога і кіраўніка ў напрамку забеспячэння якасці адукацыйных паслуг. Канфуцый сказаў: “Тры шляхі вядуць да ведаў: шлях разважанняў самы высакародны, шлях паражэння самы лёгкі, шлях вопыту самы горкі”. Для таго, каб установа развівалася, неабходна ісці па ўсіх трох дарогах адразу, умець думаць, ствараць, карэкціраваць, рэгуляваць, планаваць, вызначаць стратэгію развіцця, аналізаваць моцныя і слабыя бакі, фарміраваць праграму дзеянняў.

Дакладчыца зрабіла грунтоўны аналіз работы сістэмы адукацыі азёрнага краю. Спынілася на мерах, якія садзейнічаюць павышэнню якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу, выяўленню і раскрыццю інтэлектуальна-творчага патэнцыялу і талентаў дзяцей, якія займаюцца ў школах, наведваюць дашкольныя ўстановы. Падкрэсліла важнасць у гэтай сувязі павышэння кваліфікацыі педагогаў па авалодванні камп’ютарнай тэхнікай і праграмным забеспячэннем, пашырэння і ўскладнення функцыйПоспех — гэта творчасць, талент, ініцыятыва школьных бібліятэк. У чарговы раз у цэнтры ўвагі былі ўстановы, якія займаюцца спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай. Са станоўчага боку была ахарактарызавана дзейнасць сацыяльна-педагагічнай службы па раннім выяўленні і вырашэнні праблем сямейнага недабрабыту, узнаўленні дзіцяча-бацькоўскіх адносін, вяртанні дзяцей у родную (біялагічную) сям’ю. Ішла размова, вядома, пра ролю і задачы кадраў, якім даверана работа з падрастаючым пакаленнем. Называліся таксама прозвішчы таленавітых вучняў і іх неабыякавых настаўнікаў, дзякуючы намаганням якіх і дасягаецца асноўная мэта, пастаўленая перад адукацыяй азёрнага краю.

Прывітаў удзельнікаў канферэнцыі старшыня райвыканкама І. І. Шацько. Кіраўнік раёна адзначыў высокае прызначэнне настаўніка ў сучасным свеце і акцэнтаваў увагу на асноўных напрамках дзейнасці педагагічнай грамадскасці. Выказаў зацікаўленасць развіццём сферы адукацыі Мядзельшчыны, паабяцаў сваю дапамогу і падтрымку. Нагадаў таксама пра важнасць работы па выхаванні сённяшніх вучняў патрыётамі Беларусі, якія б ганарыліся і сваёй краінай, і куточкам, дзе нарадзіліся, жывуць. Ілья Іванавіч выканаў і прыемную місію: уручыў падзякі старшыні райвыканкама лепшым работнікам педагагічнай нівы раёна. Сярод узнагароджаных: настаўнікі Сырмежскага ВПК дзіцячы сад-СШ Аляксандр Анатольевіч Пляшак, гімназіі-інтэрната г. Мядзел Вячаслаў Станіслававіч Саўчык і Алена Віктараўна Самуленкава, дырэктары Выгалавіцкай базавай школы Святлана Вячаславаўна Шырко, Будслаўскай СШ — Лявон Уладзіміравіч Грыбовіч, Камароўскай — Таццяна Вікенцьеўна Урбановіч, старшы трэнер СДЮШАР Аляксандр Фёдаравіч Карпей, чэмпіёны Алімпійскіх дзён моладзі па грэблі на байдарках і каноэ Алена Лапцік і Алена Карпей.

Мела слова таксама начальнік вучэбна-метадычнага аддзела абласнога інстытута развіцця адукацыі А. В. Філіповіч. Алена Вацлаваўна акрэсліла задачы, якія стаяць перад педагогамі вобласці, павіншавала ўсіх з пачаткам новага навучальнага года, выказала найлепшыя пажаданні. І, вядома ж, таксама ўручыла ўзнагароды. Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымаў настаўнік Будслаўскай сярэдняй школы В. С. Хацяновіч.

Граматамі абласнога ўпраўлення адукацыі былі ўзнагароджаны дырэктар гімназіі-інтэрната г. Мядзел В. П. Клімовіч, настаўнікі Нарацкай №2 сярэдняй школы А. А. Бурко і А. М. Раманькова, вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. М. Самко і загадчык раённага метадычнага кабінета Г. Я. Саўчык. Шэраг работнікаў галіны заахвочаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а падзякамі — актыўныя дапамагатыя навучальных устаноў раёна ў вырашэнні пытанняў падрыхтоўкі да новага навучальнага года Э. І. Пісарчык, А. Д. Дворскі і В. Л. Сямашка.

Напрыканцы работы канферэнцыі была прынята рэзалюцыя. А пасля ўсе накіраваліся на святочны канцэрт “Добры дзень, школьная пара!”, які адбыўся ў амфітэатры горада. Звонкімі галасамі, прыгожымі танцамі віталі педагогаў азёрнага краю творчыя дзіцячыя калектывы і салісты з розных рэгіёнаў краіны, якія зараз адпачываюць у НДЦ “Зубраня”. Падчас канцэрта адбылася дэманстрацыя мадэлей школьнага адзення дзелавога стылю. Акрамя таго, працавалі на свяце гульнявыя, спартыўныя і турыстычная пляцоўкі.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымках:1. Старшыня райвыканкама І. І. Шацько ўручае падзяку старшаму трэнеру СДЮШАР А. Ф. Карпею; 2. Ганаровыя госці свята — маладыя спецыялісты; 3. Дэлегацыя Сырмежскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-СШ у складзе Г. П. Калеснік, Л. М. Арэхавай, І. Л. Сапегі, А. А. Плешака.

Фота Аляксандра Высоцкага.