Педагог з аграгарадка Нарач адбылася і як Прафесіянал, і як Асоба

773

CВАЁ прафесійнае свята настаўніца беларускай мовы і літаратуры Нарацкай СШ №1 Лілія Купрэвіч сустракае з добрым настроем. Праца, якой педагог прысвяціла сваё жыццё, мае плён. Вучні Ліліі Антонаўны паказваюць грунтоўныя веды, на алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, цэнтралізаваным тэсціраванні. А сёлета ўвогуле на ЦТ па беларускай мове атрыманы вельмі высокі вынік: пяць дзяўчат набралі больш за 90 балаў, у тым лікуДзіяна Куцкевіч — 100.

Наша размова пачалася з ролі настаўніка ў жыцці вучняў. Па меркаванні Ліліі Антонаўны, ён павінен быць адукаваным, творчым, мэтанакіраваным. Каб ісці ў нагу з часам, разумець школьнікаў, бачыць іх і ўмець знайсці да кожнага падыход. А яшчэ трэба любіць прадмет, які выкладаеш, дзяцей, каб штодзённа на ўроках і пазакласных мерапрыемствах аддаваць ім цяпло свайго сэрца, безупынна весці наперад — па дарозе ведаў.

— Мне шанцуе на вучняў, — апавядае педагог. — Бо пераважная большасць з іх расце шчырымі, неабыякавымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны. Ганаруся тым, што мой прадмет таксама ім у гэтым дапамагае, бо фарміруе грамадзянскую пазіцыю, прывівае любоў да роднай зямлі, сваіх каранёў, выхоўвае працавітасць, спагаду, міласэрнасць. Вельмі прыемна, што мае вучні цягнуцца да ведаў, з радасцю наведваюць школу, мерапрыемствы.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 2.10