Педагогі Нарацкай СШ №2 атрымалі сертыфікаты выстаўкі-прэзентацыі і рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй

466

У ВЫСТАЎЦЫ-прэзентацыі “Стварэнне электронных адукацыйных рэсурсаў і выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у практыцы работы педагогаў установы адукацыі” прыняла ўдзел настаўнік-метадыст пачатковых класаў Алена Бурко. Яе работа адзначана сертыфікатам.

Таксама сертыфікатамі ўдзельнікаў рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй “Прызванне — педагог” адзначаны настаўнік фізічнай культуры і здароўя Алеся Лагоўнік і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ганна Місуна.

Прэс-клуб Нарацкай СШ №2.

Фота edu-grodno.by