Падведзены вынікі конурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

372

У ПАЧАТКУ кожнага года раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзеламі адукацыі і па справах моладзі райвыканкама праводзіць рэгіянальны тур рэспубліканскага агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Лепшыя творчыя працы вызначаюцца па многіх намінацыях: малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай тэхнікі, статуэтка, талісман злёту юных выратавальнікаў-пажарных у НДЦ «Зубраня», казка, апавяданне і верш. Тэматыка прадстаўленых журы работ аказалася вельмі разнастайнай. У прыватнасці, я ў выратавальнікі пайшоў бы, няхай мяне навучаць; тэхніка на службе ў пажарных; агонь — наш сябар, агонь — наш вораг; прычыны і наступствы надзвычайных сітуацый; выратавальнікі ў маіх вачах; аварыі, катастрофы нашага стагоддзя; папярэджанне НС; з феерверкам жарты кепскія — апячэш і нос, і шчокі; каб не спрачацца з агнём, трэба больш ведаць пра яго; возьмемся за рукі сябры — выратуем наш свет мы ад агню; трывалей нітак стальных і агню арганізацыя мая; калі правілы бяспекі ведаць, можна многіх бед пазбегнуць. Падвя­дзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу адбылося ў лютым у Цэнтры дзіцячай творчасці і моладзі. Лепшымі ў намінацыях прызнаны працы наступных удзельнікаў, якія занялі па парадку першыя, другія і трэція месцы:

— «Малюнак» — навучэнка гуртка Цэнт­ра дзіцячай творчасці і моладзі Мядзельскага раёна Паліна Гапонік («Ва ўсе часы мы на варце»), вучаніца 8 класа гімназіі-інтэрната г. Мя­дзел Вераніка Новік («Гераізму храбрых спяваем мы славу»), вучань 6 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мядзел» Андрэй Гірвель («SOS»).

— «Статуэтка» — вучаніца 7 класа гімназіі-інтэрната г. Мядзел Іна Світа («Спраўны вогнетушыцель — лепш, чым асабісты целаахоўнік»), вучань 7 класа Занарацкай СШ Артур Боўкун («Вогнетушыцель»), вучань 5 класа гімназіі-інтэрната г. Мядзел Ула­дзімір Кавяка («Мы вас выратуем. Толькі па­клічце своечасова»).

— «Выраб» — навучэнец гуртка Цэнтра дзіцячай творчасці і моладзі Ілля Субач («Сачыце за спраўнасцю пячнога ацяплення»), навучэнкі гуртка гэтай жа ўстановы Ангеліна Жыхар і Лідзія Карпей («Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза»), вучаніцы 3 класа Аляксандра Лагоўнік і 7 класа Свірскай СШ Анастасія Лобач («Юныя выратавальнікі лесу»).

— «Плакат» — вучаніца 7 класа Свірскай СШ Каця Коваль («Не гуляй з агнём»), вучаніца 6 класа Выгалавіцкай базавай школы Рыта Саковіч («Беражыце лес»), вучаніца 5 класа гэтай жа школы Марыя Гарошка («Кожнае дзіця павінна ведаць, як выратавальнікаў выклікаць»).

— «Мадэль пажарнай тэхнікі» — ву­чаніца 7 класа Свір­скай СШ Дар’я Яцына («Пажарная машына»), вучаніцы 7 класа ДУА «Крывіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Дзіяна Томкавіч і Юлія Зянько («Тэхніка на службе ў выратавальнікаў пажарных»), вучань 7 класа Занарацкай СШ Вадзім Рослік («Пажарная машына»).

— «Талісман» — вучаніца 8 класа ДУА «Крывіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Анастасія Матусевіч, вучань 7 класа Княгінінскай СШ Аляксей Свечкароў, вучань 9 класа  Свірскай СШ Андрэй Вяршыла.

— «Верш», «Апавяданне», «Казка» — першыя месцы занялі вучні 7 класа Антон Ражкоў, 6 — Раман Шукела і 4 — Дзмітрый Пісарчык (Свір­ская СШ).

Лепшыя работы накіраваны для ўдзелу ў абласным туры рэспубліканскага творчага агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей», які пройдзе ў Маладзечне.

А. ВАРАБЕЙ.

Старшы інспектар ІДПН РАНС,

маёр унутранай службы.