Шосты школьны дзень у Занарацкай сярэдняй школе 18 верасня праходзіў пад дэвізам «Дзень усмешак і радасці». Адбыліся таварыскія сустрэчы па піянерболе і валейболе. Да Дня народнага адзінства ўсе вучні прынялі ўдзел у стварэнні калажу «Будзем сябраваць». А малодшыя дзеці ў фармаце пазнавальнай гульні святкавалі дзень нараджэння ўсімі любімага смайліка.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"