Новые ученики в гимназии-интернате

157

Новые ученики в гимназии-интернатеЯК паведаміла дырэктар гімназіі-інтэрната Ірына Азарка, у пяты клас самай прэстыжнай установы адукацыі Мядзельшчыны залічаны 24 вучні: 14 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак. 23 з іх — жыхары райцэнтра, 1 — з Баяр Мядзельскага сельсавета. Сёлета ў адпаведнасці з новымі правіламі прыёму ўступныя іспыты не праводзіліся — былі залічаны дзеці, бацькі якіх першымі падалі заявы. Клас падабраўся моцны: сярэдні бал паспяховасці па выніках мінулага навучальнага года — 8,66. Класным кіраўніком самых юных гімназістаў стала настаўніца англійскай мовы Ірына Петруковіч.