НЯДАЎНА прадстаўнікі сучаснай рознічнай сеткі лічбавых тавараў у Мядзеле (магазін “Лічба”) правялі дабрачынную акцыю — падчас раённага конкурсу “Добры дзень, свет!” Цэнтру творчасці дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны ноутбук.
— Мы вельмі задаволены падарункам, — зазначае дырэктар гэтай установы Наталля Карабейнік. — Такой тэхнікі не мелі, а яна вельмі патрэбная для падрыхтоўкі разнастайных прэзентацый, іншых мерапрыемстваў. Вось і кажам: “Дзякуй, спонсары!”.
На здымку: дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна Наталля Карабейнік атрымлівае падарунак ад прадстаўніка магазіна “Лічба”.