Незлічоную колькасць разоў Зоя Вайцяховіч прымала віншаванні з Днём настаўніка. Якое самае памятнае?

342

Адказвае дырэктар Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча Зоя ВАЙЦЯХОВІЧ.

— Калі пачынала настаўнічаць у слабадскім Канстанцінаве, мяне прызначылі і піянерважатай. Маладая дзяўчына, без сям’і, мела час… Часта з дзецьмі пасля ўрокаў у лес хадзілі, вогнішча палілі. І вось да Дня настаўніка мне даручана было рыхтаваць віншаванне для педагогаў. Са старшакласнікамі распрацавалі мерапрыемства ў форме “блакітнага агеньчыка”. Пра мяне, канечне, у сцэнарыі не было ні слова: як будзеш сам сябе віншаваць? І калі закончыліся віншаванні, прагучала апошняя песня, дзяўчынкі з 8 класа кажуць: “А зараз просім Зою Эдуардаўну прайсці ў залу”. І ўсе дзеці, якія былі на сцэне, запляскалі ў далоні. Я выйшла. Дзеці падзякавалі мне за працу, сказалі, што з маім прыходам у школе стала цікава, і праспявалі для мяне песню. Было нечакана і вельмі прыемна.

— У вучнёўскія гады ці быў у вас любімы настаўнік?

— Усе былі любімыя: вучылася добра, праблем ні з кім не мела. Але, калі казаць пра самых-самых… У Ляшчынскай школе — класны кіраўнік Яўгенія Іванаўна Жук і настаўніца хіміі і біялогіі Антаніна Ігнацьеўна Захарэвіч. У Мядзель­скай вельмі падабалася настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лідзія Мікалаеўна Зубкевіч. Я і за філолага вучыцца хацела, каб быць як Лідзія Мікалаеўна. Ну і Каратай, вядома. Ён любіў ва ўсім шукаць ісціну. На ўроках мы часта даказвалі адзін аднаму, у чым яна.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 1.10