Найвышэйшы прахадны бал — у педагогаў

176

Найвышэйшы прахадны бал — у педагогаўЗАВЯРШЫЛАСЯ чарговая ўступная кампанія ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы краіны: праведзены ўступныя іспыты і залічэнне абітурыентаў па асноўных спецыяльнасцях. Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў кантралявала іх правядзенне ў 22 сярэдніх спецыяльных навучальных установах (далей — ССНУ) Міншчыны.

У цэлым уступныя іспыты прайшлі арганізавана, ва ўстаноўленыя тэрміны і ў спакойных абставінах. Сярэдні конкурс склаўся на ўзроўні 1,28 чалавека на месца (летась — 1,25). Самыя высокія прахадныя балы былі ў Барысаўскім дзяржаўным каледжы на спецыяльнасці “дашкольная адукацыя” (7,5 бала) і “пачатковая адукацыя” (7,47). А найніжэйшыя — у Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы на спецыяльнасці “заатэхнія” (3,59 бала) і “кіраванне ў аграпрамысловым комплексе” (4,29).
Самыя высокія конкурсы сярод ССНУ вобласці на дзённую форму навучання на базе агульнай сярэдняй адукацыі склаліся па спецыяльнасцях “дашкольная адукацыя” ў Салігорскім дзяржаўным каледжы (1,64 чалавека на месца), “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” (1,76) у філіяле Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта “Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж”, “лячэбная справа” (1,5) у Маладзечанскім дзяржаўным медкаледжы, “тэхналогія машынабудавання” (1,48) у філіяле БНТУ “Барысаўскі дзяржаўны політэхнічны каледж”.
Найвышэйшыя ж конкурсы на дзённую форму навучання на базе агульнай базавай адукацыі склаліся па спецыяльнасцях “энергазабеспячэнне” (1,8 чалавека на месца), “распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў” (1,6) і “горныя машыны і абсталяванне” (1,5) у філіяле БНТУ “Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж”; “жывапіс” (1,63 чалавека на месца) у Гімназіі-каледжы мастацтваў
г. Маладзечна; “дашкольная адукацыя” (1,6) і “пачатковая адукацыя” (1,6) у Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Якуба Коласа; “лясная гаспадарка” (1,6) у Барысаўскім дзяржаўным каледжы; “энергетычнае забеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці” (1,56) у Мар’інагорскім дзяржаўным ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічным каледжы імя Лабанка.
У той жа час, ва ўстанове адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж” філіял “РІПА” конкурс на дзённую форму навучання на базе агульнай базавай адукацыі па спецыяльнасці “мехатроніка” склаў толькі 0,5 чалавека на месца, “тэхналогія харчовых вытворчасцей” і “тэхнічная эксплуатацыя радыёэлектронных сродкаў” — па 0,4 чалавека на месца. Гэтак жа ў Навапольскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы конкурс на завочную форму навучання на базе агульнай
сярэдняй адукацыі па спецыяльнасці “праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій” склаў 0,5 чалавека на месца, у выніку чаго група не сфарміравана.
Дадаткова паведамляем, што прыём дакументаў для атрымання адукацыі ў вочнай (вячэрняй) або завочнай форме навучання за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарта будзе праводзіцца з 1 кастрычніка па3 0 лістапада, а ўступныя іспыты (конкурс) — з 1 па 5 снежня, залічэнне — па 10 снежня 2018 года.
Мінская абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення  ўступных іспытаў у 2018 годзе.