У работах па азеляненні Мядзела заняты навучэнцы

369

Другі тыдзень на базе Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі працуе лагер працы і адпачынку «Грэнада» з дзённым знаходжаннем. У яго складзе 25 навучэнцаў. Выконваюць яны работы па азеляненні горада ў адпаведнасці з дамовай з Мядзельскай ЖКГ: даглядаюць кустоўе, праполваюць клумбы, зграбаюць траву…

Працуюць хлопцы і дзяўчаты ў агульнай складанасці не больш за тры з паловай гадзіны ўдзень (у залежнасці ад надвор’я бывае і менш) — з перапынкамі.

А пасля абеду праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, паведаміла дырэктар лагера Алена Паршута.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"