Лепшыя юныя даследчыкі -чацвёртакласнікі

220

На Міншчыне трэці раз адбыўся абласны конкурс даследчых прац малодшых школьнікаў «Я — даследчык». Прайшоў ён на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі. У конкурсе прынялі ўдзел 89 вучняў пачатковых класаў. Цікава, што сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічалі як прадстаўнікі іншых гарадоў Беларусі — Бабруйска і Мінска, так і замежжа — з Латвіі і Расіі.

Як паведамілі з аддзела адукацыі, былі на конкурсе трое прадстаўнікоў Мядзельшчыны. Гэта дзве чацвёртакласніцы з Нарацкай сярэдняй школы №2: Паліна Яноўская і Лада Юркевіч. Першая прадставіла працу «Чаму на сажалцы выраслі лілеі», другая — «Добрае слова да сэрца даходзіць». Кіраўнік абедзвюх работ — Н. І. Пяшко.

А вучань 4 класа сярэдняй школы №2 Мядзела Віктар Варановіч прадставіў працу «Ружачка на вярбе» (кіраўнік Т. В. Грышкевіч). Удзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы, медалі і памятныя прызы.