Хто прадставіў Мядзельшчыну ў фінале адкрытага фестывалю Мінскай вобласці “Я — даследчык”

548

У ФІНАЛЕ адкрытага фестывалю Мінскай вобласці “Я — даследчык” прэзентавалі свае работы чацвёртакласніца Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі Мілана Лётка і выхаванец яслей-сада №3 райцэнтра Кірыл Вайцюльян.

Даследаванне Міланы, праведзенае пад кіраўніцтвам настаўніцы Галіны Пусько, мела назву “Якім лугам можна мыць адзенне?”. А вось Кірыл з дапамогай выхавальніка Мар’і Малько знайшоў адказ на пытанне, навошта вожыку яблыкі.

Фота Марыі Арэх, moiro.by