Вучні гімназіі г. Мядзела пабывалі з экскурсіяй у Маладзечне ў пакоі гісторыі судова-экспертнай дзейнасці ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, падпарадкаваных раённых (міжраённых) аддзелаў ведамства.
Старшакласнікі акунуліся ў мінулае экспертнай дзейнасці, даведаліся, як працавалі крыміналісты, якімі метадамі карысталіся пры расследаванні злачынстваў. Разам з тым, як адзначыў начальнік раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Руслан Наважылаў, які прысутнічаў на экскурсіі, гэта паездка мела і прафарыентацыйны накірунак, бо дазволіла бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй эксперта.