Гімназіст з адукацыйным канструктарам «MGRobot» удзельнічае ў абласным этапе праекта «100 ідэй для Беларусі»

140

У Маладзечне 24 студзеня адбыўся рэгіянальны семінар-вучоба для ўдзельнікаў абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Удзельнічалі ў ім школьнікі і навучэнцы каледжаў з Вілейкі, Мядзела і Маладзечна. Яны прадставілі 11 праектаў, з якіх 1 — з нашага раёна. Прэзентаваў яго навучэнец гімназіі-інтэрната Мядзела Мікіта Бярняк. Прадставіў ён модульны адукацыйны канструктар «MGRobot».

Фінал абласнога этапа праекта «100 ідэй для Беларусі» пройдзе 31 студзеня.

Фота забяспечана Вячаславам Саўчыкам.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"