Экскурсіі, кіно, мерапрыемствы, дыскатэкі: як дзеці бавяць час у летніках на базе Нарацкай СШ №2

200

ЛЕТНІКІ там два: з кругласутачным і дзённым знаходжаннем. У першым адпачывае 40 школьнікаў, у другім — 90. Працягласць змен — 18 дзён.

Першыя тры дні дзеці кантактавалі толькі ў межах свайго атрада (такая мера дзейнічае для прафілактыкі распаўсюджання кавіду), цяпер жа мерапрыемствы ладзяцца для ўсяго летніка.

Стала сведкай, як з паездкі на Блакітныя азёры вярталіся ўдзельнікі кругласутачнага лагера. Уражанняў — мноства:
— Бачылі Мёртвае возера, раку.
— Прырода прыгожая і расказвалі цікава.
— Хадзілі ля доміка драўлянага. Дакранаешся да яго, жаданне загадваеш — і яно збываецца.
— Абдымалі сасонку, якая забірае ўсё благое.
— Там возера такое ёсць. Трэба загадаць жаданне, памыцца вадой з яго — і абавязкова збудзецца.
— Пра возера — дакладна праўда. Мы ў 2019 го­дзе з татам ездзілі — я загадала жаданне і яно потым збылося.
— А ў мяне адразу збылося. Загадала ўбачыць прыгажосць — і тут жа ўбачыла яе.
— Я на гэтым возеры таксама перш з лагерам была. Дык загадала, каб на дзень нараджэння веласіпед падаравалі — і падаравалі.

Рабят з гэтага летніка, расказала старшы выхавальнік Алена Кіслая, чакаюць яшчэ дзве экскурсіі — у музей народнай славы і па архітэктурных помніках Мядзельшчыны.

А самі дзеці запэўнілі, што цікавае адбываецца не толькі ў паездках. Маўляў, у кіно ходзім, шмат на дварэ гуляем, мерапрыемствы цікавыя. А дыскатэкі якія! І кормяць тут смачна.

Апошняе пацвердзілі і наведвальнікі летніка з дзённым знаходжаннем, з якімі пагутарыла акурат у сталоўцы.
— Сёння суп з фрыкадэлькамі, пюрэ, рыба і памідор, — расказаў будучы пяцікласнік Мікіта Янцэвіч. — Усё падабаецца, асабліва суп смачны.
— А што яшчэ добрага ў летніку? — пытаюся.
— Забаўляемся, ходзім на двор, шукаем сабе сяброў.
— Пастаянна некуды ходзім, — далучаюцца да размовы Надзя Махнач і Яна Гаранінава. — Напрыклад, сёння ў кіно былі. “Мой тата — правадыр” фільм называецца.

Ну а старшы выхавальнік гэтага летніка Алеся Тачыцкая расказала, што наперадзе экскурсіі — у музей народнай славы і да архітэктурных помнікаў. Што мерапрыемствы праводзяцца пераважна на свежым паветры — без яго якое ж аздараўленне? Праграма летніка пабудавана ў выглядзе падарожжа, кожны дзень — новы прыпынак. Вось сёння, напрыклад, станцыя “Край мой — Беларусь”…

Змена працягнецца па 18 чэрвеня ўключна, так што шмат цікавых прыпынкаў яшчэ наперадзе.

Экскурсіі, кіно, мерапрыемствы, дыскатэкі: як дзеці бавяць час у летніках на базе Нарацкай СШ №2Экскурсіі, кіно, мерапрыемствы, дыскатэкі: як дзеці бавяць час у летніках на базе Нарацкай СШ №2Экскурсіі, кіно, мерапрыемствы, дыскатэкі: як дзеці бавяць час у летніках на базе Нарацкай СШ №2 Экскурсіі, кіно, мерапрыемствы, дыскатэкі: як дзеці бавяць час у летніках на базе Нарацкай СШ №2 Экскурсіі, кіно, мерапрыемствы, дыскатэкі: як дзеці бавяць час у летніках на базе Нарацкай СШ №2

Экскурсіі, кіно, мерапрыемствы, дыскатэкі: як дзеці бавяць час у летніках на базе Нарацкай СШ №2

Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота аўтара і забяспечана Нарацкай СШ №2.