Будучы крыміналіст са Старлыгскай школы

235

resize-of-rotation-of-p1180022 ЯРАСЛАВА Сурвілова (на здымку) — вуча­ніца 10-га класа Старлыгскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-САШ. У мінулым навучальным годзе на раённай алімпія­дзе па беларускай мове дзяўчына заняла 2-ое месца.

— Мэтанакіравана ішла да поспеху, — дзе­ліцца яна. — Дзякуй за гэта і маёй настаўніцы Наталлі Браніславаўне Вяршыла, якая дапамагала. А яшчэ маме — за прывіццё любові да навукі з ранняга дзяцінства.

Увесь час Яраслава ў ліку лепшых вучаніц школы. Удзельнічае ў прадметных алімпіядах і па матэматыцы, хіміі. І аб прафесіі, скажу я вам, дзяўчына марыць не з лёгкіх. Калі ўсё атрымаецца, як задумана, то пасля заканчэння школы паступіць вучыцца на эксперта-крыміналіста.

— З дзяцінства люблю дэтэктывы, — кажа Яраслава. — Гэта маё захапленне.

Фота Таццяны НЕСЦЯРЭНКА.