Адзінаццацікласнікі Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі сустрэліся са старшым следчым Ірынай Берняковіч

226

Сёння, 9 снежня, адзінаццацікласнікі Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі сустрэліся са старшым следчым Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Ірынай Берняковіч.

Сустрэча была прафарыентацыйная. Ірына Берняковіч расказала вучням па паступленне і навучанне на следча-экспертным факультэце Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Прадэманстравалі відэаролікі пра факультэт і работу следчага.

Дарэчы, тыя, хто хоча паступіць на следча-экспертны факультэт, павінны звярнуцца ў Мядзельскі райаддзел Следчага камітэта да 1 красавіка 2022 года.