Ад ідэі — да творчасці, ад творчасці — да якасці

208

p8240054У мінулую пятніцу, 24 жніў­ня, у зале пасяджэнняў райвыканкама прайшла традыцыйная нарада настаўнікаў. Яе тэма: «Ад ідэі — да творчасці, ад творчасці — да якасці». У чарговы раз напярэдадні новага навучальнага года сабраліся разам прадстаўнікі школ, дашкольных і ўстаноў дадатковай адукацыі, ветэраны педагагічнай працы азёрнага краю, каб абмеркаваць вынікі работы, існуючыя праблемы, вызначыць стратэгічныя і задачы на бліжэйшы час. У рабоце жні­веньскай педагагічнай канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўка, намеснік старшыні райвыканкама І. І. Барые­ва, прарэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагіч­ных навук, дацэнт М. А. Краснова, началь­нік аддзела ідэалагічнp8240031ай работы райвыканкама В. С. Зуеўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі І. В. Глінская.

Напачатку адбылося прадстаўленне дзейнасці сістэмы адукацыі Мядзельшчыны па асноўных на­прамках з выкарыстаннем стэн­даў. Мне, напрыклад, спадабалася, як загадчыца дашкольнага цэнт­­ра раз­віц­ця дзіцяці к. п. Нарач Л. А. Бу­рая разам з выхаванцамі ўстановы, якую ўзначальвае, расказвалі пра сваё жыццё і паўсядзённыя заняткі. А яшчэ пра тое, што малышы з задавальненнем наведваюць цэнтр, дзе змястоўна і ці­кава праводзяць час. Што яны менш за астатніх хлопчыкаў і дзяўчынак курортнага пасёлка хварэюць. І, увогуле, пра тое, што дзяцінства — самая цудоўная і шчаслівая пара.

Заўважыла, што затрымліваліся педагогі раёна і каля стэнда гім­назіі-інтэрната г. Мя­дзел. Гэта і не дзіў­на. Ка­му ж не хочацца падрабязней даведацца пра работу самай прэстыжнай установы адукацыі раёна?! Невыпадкова ўсе з цікавасцю слухалі намесніка дырэктара
Л. А. Цяляк, якая не толькі вяла аповед пра справы і дасягненні гімназістаў, але і сцвярджала, што «вучань — факел, які патрэбна запа­ліць…». Не менш актуальнай была і тэма выступлення дырэктара Нарацкай СШ №2 Г. В. Крыштафовіча. А дытычыла яна актыўнага выкарыстання інтэрактыўных тэхналогій у працэсе ўро­каў і пазакласных мера­пры­емстваў. Пра важнасць патрыятычнага выхавання ў жыц­ці юнай асобы гаварылі намеснік дырэктара Старагабскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа І. Ч. Босы і настаўнік гісторыі Сваткаўскай СШ імя М. Танка В. П. Ільюковіч. Іх стэнд так і называўся: «Захоў­ваючы гісторыю — ствараем будучыню». «Здаровы я — здаровая краіна» — лозунг сырмежскіх школьнікаў. Менавіта гэта і паспрабавалі данесці прысутным актыўныя прыхіль­нікі здаровага ладу жыцця, прызёры раённых спартыўных мерапрыемстваў, стар­ша­клас­нікі Яўгенія Грыгаровіч і Мікалай Арэхаў. Пра важнасць сям’і ў жыцці юнага грамадзя­ніна вялі расповед дырэктар са­цыяльна-педагагіч­нага цэнтра
Н. Ю. Карабейнік і вядучы спецыяліст раённага аддзела аду­кацыі С. М. Кундра. Шмат цікавага для сябе змаглі пачэрпнуць настаўнікі азёрнага краю ля стэнда «Прафесійнае развіццё педагога ў сістэме метадычнай работы», дзе гаспадарыла загадчыца раённага метадычнага кабінета Г. Я. Саўчык.

Пачаты перад канферэнцыяй дыялог затым прадоўжыўся ў зале. Безумоўна, адзін з самых урачыстых p8240043момантаў мерапрыемства — ушанаванне маладых настаўнікаў. Сем выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў папоўнілі дружную сям’ю педагогаў Мядзельшчыны. Сярод іх Ю. А. Купрэвіч, М. А. Клі­мовіч, Т. У. Мычко, К. В. Завад­скі, В. Л. Дзевятоўская, Т. Г. Кайко, А. М. Хадалёнак. Усе яны пачнуць самастойную працу ў розных установах адукацыі азёрна­га краю. Шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні  ў вершаванай форме даслалі ім вучні Мя­дзельскай СШ імя У. М. Ду­боў­кі. А праведзенае бліц-апытанне прадэманстравала, што моладзь не падвядзе і стане дастойнай прадаўжальніцай справы вопытных калег.

Кароткі агляд асноўных па­дзей са сферы адукацыі раёна, праве­дзены вядучымі, а гэта дырэктарам цэнтра турызму раёна
С. Г. Нехвядовічам і намеснікам  дырэктара Нарацкай СШ №2
І. В. Шырко, яшчэ раз напомніў прысутным, што настаўнікі — людзі неабыякавыя, творчыя, а дзеці, з якімі яны працуць, — здольныя і таленавітыя. Дарэчы, выдатным дапаўненнем да сказанага стаў паказаны слайд-фільм, а таксама выступленне начальніка раённага аддзела адукацыі І. В. Рагоўскай.

— Адукацыя — той надзейны фундамент, на якім будуецца дабрабыт Беларусі, — адзначыла Ірына Валянцінаўна. — Пагэтаму мы робім усё неабходнае для таго, каб кожны юны грама­дзянін раёна мог атрымаць глыбокія веды, рэалізаваць свае таленты, пасябраваць са спор­там, стаць сапраўдным патрыётам любімай Радзімы.

Далей дакладчыца спынілася на выкананні паказчыкаў Праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі на 2009-2014 гады па захаванні сеткі дашкольных устаноў. Закранула яна і тэму ўкаранення новых форм, што дазваляюць паспяхова вырашаць задачу забеспячэння ўсебаковага развіцця дзяцей, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы. Засяродзіла таксама ўва­гу на мерах, якія садзейнічаюць павышэнню якасці адукацыйнага пра­цэсу. І, найперш, на арганізацыі факультатыўных заняткаў, развіцці алімпіяднага руху і іншых формах работы з адоранымі вучнямі. Не абышла важнасць грама­дзянска-патрыятычнага выхавання, ролю ў гэтай сувязі школьных грамадскіх фарміраванняў — БРСМ і БРПА. Назвала рэалізоўваемыя праекты педагагічных ініцыятыў, па якіх сабраны адпаведны вопыт і тры новыя, ажыццяўленне якіх пачнецца ў бягучым навучальным го­дзе. Значнае месца ў дакладзе адво­дзілася рабоце сацыяльна-педага­гічнай службы па раннім выяўленні і вырашэнні праблем сямейнага недабрабыту і ўвогуле праяўленні клопату пра дзяцей, умацаванне іх здароўя. У цэнтры ўвагі былі і задачы па ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчага працэсу. Ішла размова, вядома, і пра рост прафесійнага майстэрства кадраў, якім даверана работа з падрастаючым пакаленнем. Акрамя таго, прагучалі ў дакладзе проз­віш­чы кіраўнікоў розных устаноў адукацыі, настаўнікаў, дзякуючы неабыякавасці, ініцыятыве і творчаму падыходу якіх да даручанай справы і дасягаецца пастаўленая перад адукацыяй азёрнага краю мэта.

З прывітальным словам да ўдзель­нікаў нарады звярнулася на­мес­­­нік старшыні райвыканкама І. І. Барыева. Ведучы размову пра асаб­лівую ролю педагагічных работ­нікаў на сучасным этапе і ўзросшыя да іх патрабаванні, Іна Іванаўна канстатавала:

— На якой бы мове не гучала слова «настаўнік», яно заўсёды вымаўляецца з вялікай пашанай і павагай. З вашай дапамогай, паважаныя педагогі, мы ад­крылі для сябе свет, пазналі сакрэты навук, без якіх немагчыма ўявіць сабе сучаснага чалавека. Кожны дзень вы ўкладваеце свае веды і жыццёвы вопыт у розум і душы новага пакалення, здольнага творча думаць, прымаць правільныя, грамp8240067атныя рашэнні. Работа настаўніка — гэта высокае інтэлектуальнае і грама­дзянскае напружанне. І ў той жа час гэта захопліваючая і бясцэнная для грамадства і людзей праца. Яна захоў­вае ў вашых вучняў і выхаванцаў удзячнасць на ўсё жыццё.

Пасля выказвання найлепшых пажаданняў у адрас «сейбітаў разумнага, дорага, вечнага», як часта называюць педагогаў, І. І. Барыева выканала прыемную місію — уручыла ўзнагароды раённага выканаўчага камітэта асобам, якія найбольш вызначыліся. Так, граматай райвыканкама адзначана плённая работа настаўніцы замежнай мовы Нарацкай СШ №2 В. С. Шпакоў­скай, а таксама вучаніцы гэтай жа школы Алены Лапцік — за выдатныя дасягненні ў спорце. Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі дырэктар гімназіі-інтэрната г. Мядзел В. П. Клі­мовіч і трэнеры СДЮШАР
Ю. Е. Іваноў і А. Ф. Карпей.

Змястоўным было выступленне і прадстаўніцы аблвыканкама М. А. Крас­новай. Марына Іванаўна, у прыватнасці, адзначыла, што навучальныя ўстановы азёрнага краю займаюць дастойнае месца ў сістэме адукацыі Міншчыны. Пажадала педагогам здароўя, дабрабы­­-
ту, поспехаў у працы і жыцці. Акрамя таго, уручыла граматы Мініс­тэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь p8240086дырэктару Камароўскай сярэдняй школы Т. В. Урбановіч і выхавальніцы яслей-сада №4 І. В. Скурко. Граматамі ўпраўлення адукацыі Мін­аблвыканкама ўзнагароджаны вы­хавальніца яслей-сада №2 Т. В. Хі­хіч, настаўнікі: біялогіі з гімназіі-інтэрната г. Мядзел Л. К. Шчалкунова, працоўнага навучання з Мя­дзельскай СШ №1 імя У. М. Дубоўкі П. М. Бабровіч і былая загадчыца планава-эканамічнага сектара раённага аддзела адукацыі Л. П. Хацяновіч. Дыпломамі: упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама адзначана праца дашкольнага цэнтра развіц­ця дзіцяці к. п. На­рач (загадчыца
Л. А. Бурая), Мін­скага абласнога вучэбна-метадычнага кабінета — намесніка дырэктара цэнтра творчас­ці дзяцей і моладзі раёна Я. С. Чарняўскай. Началь­нік аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Рагоўская атрымала падзяку начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Т. І. Данілевіч за падрыхтоўку школ да новага навучальнага года. Шэрагу педагогаў, а таксама старшыні папячыцельскага савета Свір­скай сярэдняй школы А. З. Ляховіч уручаны граматы раённага аддзела адукацыі.

Напрыканцы ўрачыстасці ўдзельнікі канферэнцыі прынялі рэзалюцыю, накіраваную на паспяховае  вырашэнне задач, пастаўленых перад педагагічнай грамадскасцю. А закончылася мерапрыемства святочным канцэртам, падрыхтаваным юнымі талентамі, якія адпачываюць у НДЦ «Зубраня».

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымках: Намеснік старшыні райвыканкама І. І. Барыева ўручае грамату райвыканкама настаўніцы замежнай мовы Нарацкай СШ №2 В. С. Шпакоўскай;  Ветэраны працы: Л. П. Хацяновіч;
Р. І. Барташэвіч, А. Ф. Світа; Г. У. Багуцкая і А. К. Будзько;  Прарэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі М. А. Краснова ўзнагароджвае граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дырэктара Камароўскай СШ Т. В. Урбановіч; Загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці к. п. Нарач Л. А. Бурая разам з выхаванцамі расказвае пра работу ўстановы;   Маладыя настаўнікі.

Фота Таццяны Несцярэнкі.