У Занарацкай сярэдняй школе прайшла гульня-вандроўка «Велікодны калабок». Падчас яе вучні пачатковай школы даведаліся больш пра праваслаўную культуру і традыцыі святкавання Вялікадня.
Мы знаёміліся з гісторыяй узнікнення звычаю фарбавання яек, спрабавалі розныя віды афарбоўкі: крашанкі, пісанкі, маляванкі. А яшчэ — упрыгожвалі велікоднае дрэва, гулялі ў гульні.
Ганна Дачанкова, трэцякласніца Занарацкай СШ.