У алімпіядзе па правілах дарожнага руху перамаглі вучні САШ №2 Мядзела

284

pict3279У шосты раз прайшла раённая алімпіяда па Правілах дарожнага руху сярод школьнікаў. Адбылася яна на базе Дома дзіцячай творчасці. Галоўнымі мэтамі мера­прыемства значыліся прапаганда вывучэння Пра­вілаў дарожнага руху сярод дзяцей і падлеткаў, пры­віццё ім навыкаў бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах, а ў ліку арга­нізатараў былі аддзяленне ДАІ райаддзела ўнутраных спраў, аддзелы адукацыі і па справах моладзі, райкам БРСМ.

Прынялі ўдзел у алім­піядзе 12 каманд школ раёна. Гонар кожнай навучальнай установы адстойвалі па адным прадстаўніку пятых, шостых і сёмых класаў. Ім трэба было адказаць на пытанні ў білетах, а таксама справіцца з мультымедыйнымі заданнямі.

—     Алімпіяда прай­шла без заўваг з боку су­дзейскай калегіі, — паведаміў старшы інс­пек­тар ДПС аддзялен­ня ДАІ Анд­рэй Купрэвіч. — Заданні дзецям прапаноўваліся нялёгкія, але ўсе былі ў роўных умовах. Перамаглі ж мацнейшыя — тыя, хто
сур’ёзна рыхтаваўся да алімпіяды.

Вось якраз пра лепшых знаўцаў правілаў зараз і даведаемся. Трэцяе месца заваява­лі прадстаўнікі Сват­каўскай сярэдняй шко­лы, на другім месцы — вучні гім­на­зіі №1 райцэнтра. А найлепшыя вы­нікі паказала каманда САШ №2 Мядзела. У яе скла­дзе былі Фрыда Савіцкая, Ілья Купрэвіч і Ілья Серада. Прычым, перамаг­лі яны з вя­лікім адрывам ад іншых каманд.

Прызналіся пераможцы, што задан­ні былі няпростыя. Але ж паспрыяла тое, што як след рыхтаваліся да алім­піяды, у тым ліку і з дапамогай камп’ютарных праграм. І шчыра ўдзячны за падрыхтоўку дарослым, асабліва Яну Ні­кадзімавічу Таразевічу.

А свае веды лепшым знаўцам Правілаў дарожнага руху трэба бу­дзе пацвердзіць на падобнай абласной алімпіядзе, якая пройдзе ў Валожыне. Пажадаем ім поспехаў на прадстаўнічым мерапрыемстве.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымку: каманды-прызёры спаборніцтваў са Сваткаўскай САШ і гімназіі №1.

Фота аўтара.