Яе «канёк» — біялогія

263

d0b0d0b1d0b0d0bbd0b5Вучаніцы Нарацкай сярэдняй школы №2 Таццяне Абалевіч сёлета не аднойчы давялося пабываць на ўшанаваннях у райвыканкаме. Яна прымала ўзнагароды падчас злёту перадавікоў галін народнай гаспадаркі Мядзельшчыны, на ўручэнні стыпендый раённага выканаўчага камітэта талена­вітай моладзі. Заслужыла гэта поспехамі ў вывучэнні біяло­гіі. На рахунку Таццяны — перамога на раённай алімпіядзе, добрыя выступленні на навукова-практычных канферэнцыях. Так, на рэс­пуб­ліканскай канферэнцыі яна атрымала Дыплом другой ступені за работу, над якой працавала разам з Аляксеем Саковічам. А прысвячалася тая вывучэнню папуляцыі му­рашоў. — Чаму захапі­лася менавіта біялогіяй? — пытаю ў Таццяны. —     У гэтым вя­лі­кая заслуга Алены Мечыславаўны Раманьковай. Яна вельмі добрая настаўні­ца: растлумачвае ўсё даходліва, займаецца з намі дадаткова. Па ўсім бачна, што захапленне біялогіяй у дзяўчыны сур’ёзнае: Таццяна збіраецца ў будучым звязаць сваё жыццё з гэтай навукай. Фота Аляксандра ВЫСОЦКАГА.