ЯК паведаміў начальнік гідралагічнай станцыі “Нарач” Васіль Цяляк, лістапад стаў адметным тым, што тэмпература паветра была на 3,5 градуса вышэйшай за сярэднія шматгадовыя значэнні.
Самы цёплы дзень выдаўся 6 лістапада (+11,6), а найбольш халодная ноч — 21-га (-1,8).