Злодзей пранік у гараж на Мядзельшчыне — знікла каля сотні металічных труб ды іншая маёмасць

530

2 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да неўстаноўленай асобы, якая ў адзін з зімовых дзён вырвала прабой уваходных дзвярэй, пашкодзіла навясны замок і пранікла ў гараж дачы ў вёсцы Беразнякі.

Там знікла каля 100 штук металічных труб даўжынёй ад 1 да 2 метраў, швелеры, арматура, а з дваровай тэрыторыі — 2 металічныя прыстасаванні для распілоўвання дроў, сметніца і дыск ад кола аўтамабіля. Жыхару Мядзела прычынены страты на 820 рублёў.