Жыхар к. п. Нарач у кватэры захоўваў гашыш — узбуджана крымінальная справа

613

Узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 328 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў) у дачыненні да непрацуючага жыхара к. п. Нарач.

Ён у кватэры па месцы жыхарства незаконна, без мэты збыту, захоўваў 0,0514 грама гашышу.